2

Сумесны канцэрт Ігара Варашкевіча і Мікалая Аруцюнава

Coyote. Начало в 21:00

Минск, пр-т. Независимости, 117а (ТЦ «Александров Пассаж»; ст. м. «Восток»).
Телефон: +375 29 1906666

26 красавіка ў бары Coyote адбудзецца сумесны канцэрт легенды беларускага року Ігара Варашкевіча і легенды расийскага блюзу Мікалая Аруцюнава ў сумесным праекце «Варвары блюзу».

Ігар Варашкевіч — беларускі рок-музыка. Нарадзіўся ў Баранавічах, скончыў тэатральна-мастацкі інстытут. У 1983–1989 гадах быў вакалістам, потым лідэрам гурта «Бонда». Пасьля распаду «Бонды» ў 1989 годзе, сыйшоў у гурт «Рокіс», які ў 1991 годзе пераўтварыўся ў гурт «Крама». Разам з «Крамай» выдаў сем альбомаў, стаў уладальнікам вялікай «Рок-кароны» (1994) і шэрага малых у розных намінацыях («За вернасць жанру», «Традыцыі ды сучаснасць», «Лепшы альбом», «Блюз-рок выканаўца»), станавіўся пераможцам расійскага фестывалю «Пакаленне», удзельнікам шматлікіх фестываляў у Беларусі, Польшчы, Украіне. У 2008 годзе ў мінскай галерэі «Пoдземка» прайшла выстава мастацкіх прац Ігара Варашкевіча, арганізаваная ім разам з мастачкай Нікай Сандрас.

Мікалай Аруцюнаў — расійскі блюз- і рок-выканаўца. З школы спяваў у розных аматарскіх групах. Скончыўшы маскоўскую школу, паступіў у Калінінскі дзяржуніверсітэт, адкуль быў выключаны за захапленне рок​​-н-ролам. У 1979 годзе стварыў свой ​​самы вядомы праект — гурт «Лига Блюза». Гэты гурт першым стаў практыкаваць двухмоўны фармат: на англійскай — класіку блюзу, на рускай — свае песні. У 1997 годзе Аруцюнаў разам з гітарыстам Змітром Чацвярговым сабраў гурт «Четверг Арутюнова». У 2001 годзе ён утварыў новы праект — «Николай Арутюнов и Funky Soul», які на сёння з’яўляецца для яго асноўным. Разам з гуртом «Крама», ён таксама стаў заснавльнікам праекту «Варвары блюза», у рамках якога акрамя песень на англійскай і рускай бездакорна спявае па-беларуску.

Квіткі: 60 000 (танцпол), 90 000 (столік). Замова месцаў: +375 29 1906666, +375 29 6715865, +375 29 2544909.

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com