Вечарына «Пятніца-13»

. Начало в 19:00

«Штомесяц 13-га па-беларуску» і прома-група ВЮ прадстаўляюць вечарыну «Пятніца-13». 13 красавіка ў клубе «Салтайм» выступаюць: «Рокаш» (фольк-рок), «Верасень» (інтэлектуальны рок) і Maddy Daddy Band (луізіянскі блюз).

Супольны праект Вольгі Акуліч (аўтар ідэі «Штомесяц 13-га па-беларуску» пры падтрымцы «Будзьма беларусамі!») і прома-групы ВЮ пераадольвае стэрэатыпы, павер’і, прыкметы адносна містычных лічбаў і дзён. Музыканты не толькі выступяць з адмыслова падрыхтаванымі праграмамі, але і распавядуць гледачам пра загадкавыя, сур’ёзныя або не вельмі гісторыі, якія з імі здараліся. Выдатная жывая музыка, нязмушаная атмасфера ў пятніцу 13-га створаць вясёлы настрой і дазволяць забыцца на таямнічыя жахі.

Квіткі: 25 000 (папярэдне), 30 000 (у дзень канцэрта). Замова квіткоў: +375 29 6400938, +375 25 6229503, +375 29 5607793.