Фестываль валынкі «Дударскі фэст-2012»: канцэрт-адкрыццё

27 красавіка ў Палацы культуры ветэранаў адбудзецца канцэрт-адкрыццё міжнароднага фестывалю валынкі «Дударскі фэст-2012». Выcтупаюць: «Стары Ольса», ESSA, дуэт Дзяніс Сухі і Стась Чавус, Віктар Лявіцкі (Украіна), «Рарог» (Івянец, падлеткавы гурт). Перад канцэртам у фае — танцы са слухачамі, тэатр «Яварына», гурт «Тутэйшыя».

«Дударскі фэст-2012» — адзінаццаты па ліку міжнародны фестываль, які прысвечаны такому старадаўняму інструменту як дуда (валынка). У 2012 годзе дударскі рух Беларусі прыйшоў да смелых эксперыментаў у спалучэнні традыцыйных інструментаў і электроннай музыкі — праект Pava, DJ Павел Бальцэвіч, новая праграма гурта LitvinTroll, новая праграма гурта «Кашлаты Вох» і інш. Зноў на сцэне з’явяцца дзеці — гурт з Івянца «Рарог». Упершыню прыедзе дудар з Украіны — Віктар Лявіцкі. Традыцыйна будуць выступаць музыкі з Польшчы — упершыню на Беларусі гурт Tryzna. Таксама ўпершыню на сцэне выступіць малады беларускі гурт «Тутэйшыя».

Квіткі: 40 000-70 000. Кропкі продажу: пераход ст.м. пл. Якуба Коласа, пераход пад ГУМам, каса Палацу ветэранаў. Даведкі: +375 17 3271180.