Фестываль валынкі «Дударскі фэст-2012»: гала-канцэрт

. Начало в 19:00

29 красавіка ў клубе Re:Public адбудзецца гала-канцэрт міжнароднага фестывалю валынкі «Дударскі фэст-2012». Выступаюць: Tryzna (Польшча), «Стары Ольса» LitvinTroll, «Тутэйшыя», Cornu Copia, Pawa, «Кашлаты Вох», DJ Павел Бальцэвіч & Зміцер Сасноўскі. Конкурс імправізацыі з DJ Павел Бальцэвіч. Танцавальная падтрымка: тэатры «Дэ-Грыза», «Яварына», «Фламея», «Гістрыён».

«Дударскі фэст-2012» — адзінаццаты па ліку міжнародны фестываль, які прысвечаны такому старадаўняму інструменту як дуда (валынка). У 2012 годзе дударскі рух Беларусі прыйшоў да смелых эксперыментаў у спалучэнні традыцыйных інструментаў і электроннай музыкі — праект Pava, DJ Павел Бальцэвіч, новая праграма гурта LitvinTroll, новая праграма гурта «Кашлаты Вох» і інш. Зноў на сцэне з’явяцца дзеці — гурт з Івянца «Рарог». Упершыню прыедзе дудар з Украіны — Віктар Лявіцкі. Традыцыйна будуць выступаць музыкі з Польшчы — упершыню на Беларусі гурт Tryzna. Таксама ўпершыню на сцэне выступіць малады беларускі гурт «Тутэйшыя».

Квіткі: 45 000 (першыя 100), 55 000-65 000 (папярэдне), 75 000 (месца за столікам). Кропкі продажу: пераход ст.м. пл. Якуба Коласа, каса клубу Re:Public, ГЦ «Купалаўскі» (пав. 19), ГЦ «Рыга» (пав. 18). Даведкі па тэлефонах: +375 29 6490888, +375 29 1103535, +375 17 3271180.