«Вялікі вясеньні канцэрт» гурта «Князь Мышкін»

3 траўня гурт «Князь Мышкін» правядзе «Вялікі вясеньні канцэрт» у музэі-майстэрні Азгура. У праграме: інтуітыўныя імправізацыі са словамі й без у атачэньні вялікіх скульптураў; чароўная гітара Лявона Нарушэвіча, жывы кантрабас і шырокі арсэнал духавых інструмэнтаў; азнаямленьне з экспанатамі музэя, нязмушаная камунікацыя; чакаюцца адмысловыя госьці ды нечаканыя цікавосткі.

Даведкі па тэлефону: +375 17 5416706.