GOMF III: «Верасень», «Да! Бл…», Miascovyja

. Начало в 19:00

7 мая першы травеньскі канцэрт «Graffiti Open Music Fest III» прадставіць на суд грамадкасьці тры цікавыя гурты. Усе яны ўжо пэўны час прысутнічаюць на беларускай сцэне, заваяваўшы сталую аўдыторыю прыхільнікаў. Аднак публікі ніколі не бывае зашмат, таму клюб «Графіці» запрашае вас правесьці вечар пад добрую музыку, падтрымаць ужо вядомыя вам ці адкрыць для сябе новыя каманды.

«Верасень» (acoustic, укантакце)

«Да! Бл…» (grunge, укантакце)

Miascovyja (Soft-alternative-rock)

Уваход + жэтон для галасаваньня: 30 тысячаў.