Вечарына «Інвайт»

. Начало в 19:00

13 мая ў клуб «Салтайм» «Штомесяц 13-га па-беларуску» і прома-група ВЮ прадстаўляюць вечарыну «Інвайт» з удзелам гуртоў Indra (Полацк), Bluesmobile і «Пацукі».

Супольны праект Вольгі Акуліч (аўтар ідэі «Штомесяц 13-га па-беларуску» пры падтрымцы «Будзьма беларусамі!») і прома-групы ВЮ запрашае ў непаўторны свет жывога, душэўнага року і блюзу. У канцэрце, як і ва ўсіх папярэдніх імпрэзах гэтай серыі, удзельнічаюць маладыя таленавітыя калектывы, натхнёныя нацыянальнай культурай і лепшымі традыцыямі гітарнай музыкі.

Уваход вольны.