Фестываль «Гальшанскі замак 2012»

26 траўня ў мястэчку Гальшаны адбудзецца традыцыйны фестываль «Гальшанскі замак 2012».

У праграме фестывалю:

  • парад рэтра-машын
  • рэтра-выстава з экскурсіяй
  • выступленні тэатра «Фламея»
  • майстар-класы па танцах ад тэатральных гуртоў «Яварына» і «Фламея» (старадаўнія народныя і сярэднявечныя танцы, танцы эпох Рэнесанса і Барока, а таксама танцы беларускіх мястэчак)
  • рыцарскі турнір і турнір лучнікаў
  • іпадром і конны турнір.
  • пляц грамадскага харчавання
  • пляц рамёстваў, дзе можна набыць сувеніры і нават самастойна зрабіць сабе які-небудзь падарунак

З 17 гадзін канцэрт старадаўняй музыкі з удзелам гуртоў «Яварына», «Стары Ольса», «Тутэйшыя», Pawa, UNIA і DJ П. Бальцэвіча.

Квіткі: 20 000 (дзяці ад трох гадоў, школьнікі і студэнты — па студэнцкаму білету), 40 000 (для дарослых). Дзецям да трох гадоў уваход бязкоштны. Фірма «Гісторыя-тур» арганізуе праезд на аўтобусе з Мінска, Смаргоні і Ашмян. Кошт: 90 000 (дзяці ад трох гадоў, школьнікі і студэнты — па студэнцкаму білету), 110 000 (для дарослых).