Akute «не існуе» ў клюбным фармаце

. Начало в 19:00

Адзін з самых яскравых і папулярных маладых беларускіх гуртоў Akute у гэтым годзе выдаў ужо другі студыйны дыск, які атрымаў назву «Nie Isnuje». Плытка азначыла станаўленьне ўласнага стылю трыа, разьвіла ідэі першага рэлізу ды замацавала за калектывам права змагацца за тытул надзеі беларускага року.

18 траўня ў «Графіці» Akute прадставіць альбом ва ўтульным клюбным фармаце. Да звыклай электрычнай далучыцца хатняя акустычная частка, з-за чаго канцэрт, што адбудзецца ў чацвьер, атрымаў назву «ELECTRO vs. ACOUSTIC».

Квіткі: 55 000, 65 000 за столікам.