Цукеркавы фэст Ivkon

16 чэрвеня ў мястэчку Івянец адбудзецца традыцыйны Цукеркавы фэст Ivkon.

Невялічкае мястэчка Івянец на Міншчыне штолета на адзін перадкупальскі дзень ператвараецца ў Салодкую казачную краіну. У межах фэсту адбудуцца: рыцарскія бойкі і змагарныя пагоні, вясёлыя танцы, гульні ды варожбы, зухаватыя хлапецкія змаганні ды шляхецкія пацехі, рамесныя выставы, кірмаШЫКі і майстар-класы, сярэднявечныя латарэі, конкурсы, дэгустацыя цукерак, этнічная карчма і майстар-класы народнага кухарства, праездка на рэтрааўтамабілях, конна-спартовае шоў уланаў, заплывы на каноэ і байдарках і шмат іншага.

У фэсце ўдзельнічаюць:

  • анімацыйны тэатр «Майстэрня ўражанняў»
  • этнагурты «На таку» і «Сёмуха»
  • узорны дзіцячы духавы аркестр «Няшота»
  • гурты старадаўняй музыкі і спеваў: Irdarath, Terra vagantika, «Тутэйшая шляхта», «Старая Літва» пана Скіргайлы Паланэцкага
  • гурт гістарычных бальных танцаў «Версаль»
  • школа ірландскіх танцаў Celti Dragon
  • падарожны тэатрык «Гістрыён»
  • музычны гурт «Маланка аркестр»
  • фолькмадэрн-гурт «Унія»
  • гурт паляўнічай музыкі «Бекас»
  • бард-дуэт «Антонаў і Мязецкі»
  • конна-спартовы клуб «Залатая шпора»
  • клуб рэтрааўтамабіляў
  • клуб сабак хортаў
  • клуб «Аэратур Балунс» (паветраны шар)
  • турыстычнае прадпрыемства «Зялёная каманда»

Пачатак у 14:00 на плошчы Свабоды ў Івянцы. Працяг з 15:00 у сядзібе Пятра Дарагунцава. Даведкі па тэлефонах: +375 17 2611976, +375 29 1161976, +375 29 2704178, +375 25 6987587, +375 177 253583.