Андрэй Плясанаў і сябры

. Начало в 19:00

Гэтага канцэрту вельмі многія даўно чакалі, бо адна з самых слухабэльных рок-каманд Беларусі надта рэдка сустракаецца на афішах. І вось калі ласка: 5 чэрвеня 2012 году паб- клюб «Graffiti» запрашае на акустычны канцэрт унікальных артыстаў, аўтараў шасьці разнастайных па мэлядызму й паэтычным напаўненьні альбомаў.

Імя лідэра гурту «P.L.A.N.» Андрэя Плясанава памятаюць яшчэ беларускія бітнікі рубяжа 1960/70-х гадоў, калі ён быў сярод арґанізатараў і ўдзельнікаў першых біт-фэстываляў у Менску (ён апярэдзіў нават Woodstock). Напрыканцы ХХ стагодзьдзя Плясанаў стварыў уласны гурт.

Застаючыся прыхільнікам клясычнага рытм-энд-блюзу, Андрэй Плясанаў мае й іншы матэрыял: нямала ўласных апрацовак фальклёру, былі нават экспэрымэнты з рэпам, нямала цікавых уласных кавэр-вэрсыяў сусьветных гітоў. А прынцыповая й сьмелая грамадзянская пазыцыя Андрэя Плясанава дазволіла яму стаць адным з галоўных гэрояў новай кнігі Вітаўта Мартыненкі «Rock on-line» (у Андрэя й нямала песень на вершы Вітаўта.

Кошт: 40 000 рублёў.