Канцэрт «Мірскі рэнесанс»

16 чэрвеня музейны комплекс Мірскага Замка ў супрацы з творчым аб'яднаннем «ПАН-студыя», пры падтрымцы канала АНТ прапаноўвае гасцям замка вялікую канцэртную праграму «Мірскі рэнесанс».

«Мірскі рэнесанс» — гэта жывыя выступы артыстаў тэатра старадаўняй культуры «Яварына», музыкаў мадэрн-барока Alta Mente і фолк-рэнесансу «Стары Ольса». Праграма раскрые гледачу гісторыю еўрапейскага прыдворнага гарнітура, дасць магчымасць навучыцца асноўным фігурам старажытных танцаў, адчуць музычна-спеўную атмасферу палацавага свята беларускай шляхты. І вядома жа, паглыбіцца ў выразныя абставіны рамантычнага сярэднявечча, шпацыруючы па залах і пераходах пярліны беларускай абарончай архітэктуры - Мірскага замку.

Канцэрт пачнецца ў 15:00 на сцэне ўнутранага двара Мірскага комплекса. Тэлефон для даведак: +375 15 9628270 (з 9:00 да 18:00).

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]