Канцэрт еўрабардаў Andrea Rottin і Gipsy Rufina (Мінск)

. Начало в 20:00

9 чэрвеня ў «Кальяннай № 1» выступяць еўрабарды Andrea Rottin (acoustic, indie-pop, Чэхія) і Gipsy Rufina (experimental, folk, Італія) пры падтрымцы Дзімы Ску і Ніхто не Вудзі Ален (Баранавічы).

Gipsy Rufina — сольны праект Эміліана Лібераллі, незалежнага італьянскага фолк-спевака і кампазітара. Насычаная атмасфера, якую ён стварае з дапамогай голаса і гітары – цёплая, глыбокая, поўная самаіроніі з італьянскай разынкай. Andrea Rottin — «…гэта калі б Сід Баррэт граў Анплагд ў Нью-Ёрке з Нірванай, перыядычна адрубаўся ад сеткі і з хаатычнай перыядычнасцю націскаў на педаль дысторшана».

Уваход вольны. Даведкі: +375297229968, +375336359772.