5 год па хвалях року з Rokash і Rosy

. Начало в 19:00

Так здарылася, што менавіта 5 гадоў таму ў 2007 годзе ў клюбе «Графіці» адбыўся першы супольны канцэрт нэафолк-рок гурта Rokash і блюз-каманды Rosy, што са Стаўбцоў. За гэты час прайшло шмат імпрэзаў, новых песень і рэлізаў, але застаўся ўсё той жа рокавы драйв, добры настрой і сапраўдная беларуская музыка.

Музыкі запрашаюць адзначыць гэтую дату першым летнім фолкавым канцэртам 14 чэрвеня. Мора піва, аўтэнтічнага року, шыкоўнага вакалу Паліны Дулінец і аўтарскага блюзу.