Творчая сустрэча з Алегам Хаменка

29 чэрвеня ў Маладзечна адбудзецца творчая сустрэча з Алегам Хаменка, лідарам гурта «Палац». У праграме: цікавая размова, акустычны канцэрт, конкурсы з падарункамі ад кампаніі «Рок-салідарнасць» і шмат іншага.

Алег Хаменка — тэле-радыё вядучы, культуролаг, кампазітар, лідэр гурта «Палац», які быў утвораны ў 1987 годзе. Яшчэ ў 1993 годзе па выніках фэсту Radio France International гурт патрапіў у дзясятку лепшых калектываў Усходняй Еўропы. У 1994 былі першыя гастролі ў Германіі. У 1995 выйшаў у продаж першы альбом гурта. Сёння «Палац» мае шэсць паўнавартасных пласцінак. «Палац» ўдзельнічаў і перамагаў у такіх фэстах як «Славянскі базар» (Беларусь), «Басовішча» (Польшча), Tanz und Folkfest (Германія), «Азія Даўысы» (Казахстан), «Рок-каранацыя» (Беларусь), «Краіна мрій» (Украіна), Bela Music (Беларусь).

Месца сустрэчы: Маладзечна,вул. Чыстая, 26. Уваход вольны!