Канцэрт гурта Recha

. Начало в 19:00

2 жніўня ў клубе «Графіці» адбудзецца канцэрт гурта Recha.

«Калі вы вырашылі не здраджваць радзіме з нейкай там Турцыяй ці Баўгарыяй і застаецеся на вакацыі і адпачынкі ў Беларусі, дык зрабіце гэта са смакам! — кажуць арганізатары канцэрту. — Летні канцэрт Recha ў „Графіці“ — што можа быць лепш? Для вас добрая музыка, супольныя спевы, танцы з прыгажунямі і ўсё гэта ў гасцінным і ўтульным паб-клубе „Графіці“».