Канцэрт Мікалая Аруцюнава і праекту «Варвары блюзу»

Гудвин. Начало в 20:00

Минск, пр-т Независимости, 19 (ст. м. «Октябрьская»)

20 верасня ў клубе «Гудвін» адбудзецца эксклюзіўны канцэрт легенды расійскага блюзу Мікалая Аруцюнава і Ко ў сумесным праекце «Варвары блюзу».

Мікалай Аруцюнаў — расійскі блюз- і рок-выканаўца. З школы спяваў у розных аматарскіх групах. Скончыўшы маскоўскую школу, паступіў у Калінінскі дзяржуніверсітэт, адкуль быў выключаны за захапленне рок​​-н-ролам. У 1979 годзе стварыў свой ​​самы вядомы праект — гурт «Лига Блюза». Гэты гурт першым стаў практыкаваць двухмоўны фармат: на англійскай — класіку блюзу, на рускай — свае песні. У 1997 годзе Аруцюнаў разам з гітарыстам Змітром Чацвярговым сабраў гурт «Четверг Арутюнова». У 2001 годзе ён утварыў новы праект — «Николай Арутюнов и Funky Soul», які на сёння з’яўляецца для яго асноўным. Разам з гуртом «Крама», ён таксама стаў заснавльнікам праекту «Варвары блюза», у рамках якога акрамя песень на англійскай і рускай бездакорна спявае па-беларуску.

Квіткі: 80 000 (танцпол, папярэдні продаж), 120 000 (танцпол, у дзень імпрэзы), 100 000 (столікі, папярэдні продаж), 150 000 (столікі, у дзень імпрэзы). Квіткі набываюцца толькі ў клубе «Гудвін». Даведкі па тэлефонах: +375 29 6715865, +375 29 2544909.

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com