«Джамбібум» вяртаецца на сцэну

. Начало в 19:00

Беларускі фолк-фанк-фьюжн гурт «Джамбібум» дасць першы канцэрт пасля перапынку 16 жніўня ў сталічным «Графіці». Паводле слоў лідаркі этна-каманды Насты Хмель, цяперашні «Джамбібум» выглядае досыць незвычайна і крочыць у нагу з часам.

«„Джамбібум“ зараз выглядае вельмі эксперыментальна, таму што тое, што было апошнім часам, у нас зноў не збіраецца, — кажа Наста Хмель. — Усе ўдзельнікі апошняга складу абралі розныя шляхі. Мы свае старыя хіты зробім у электронным гучанні са скрэтчамі і з этна-біт-боксам, якім зараз наш Груша пачаў займацца сольна. Так што ў нас змяняецца, усё перарабляецца згодна з патрабаваннямі часу — не стаіць на месцы».

Разам з «Джамбібумам» традыцыйна выступіць этна-каманда Машы Яр «Хоха-бэнд».

Кошт: 40 000 рублеў.