«Жывы Тузін»: HandmadE і Павал Кузіч

. Начало в 19:00

20 верасня у Loft cafe у межах праекту «Жывы Тузін» інтэрнэт-парталу Tuzin.FM адбудзецца прэзентацыя новага альбому «На вачах тваіх» гурта HandmadE пры падтрымцы Паўла Кузіч.

Дэбютны альбом гурта HandmadE быў прэзэнтаваны ўвесну на Tuzin.fm, а цяпер яго ў рэальным выглядзе выдала кампанія BelTonMedia. Праўда пад іншай назвай — «На вачах тваіх…». «У той час, як мы запісалі ўвесь матэрыял, я ад’язджаў за мяжу, але з музыкай падвязваць не зьбіраўся, — тлумачыць лідэр гурта Яўген Валошын. — Таму і назва была падабраная такая больш намэнклятурная, якая пасуе пад замежжа. Калі ж мы сутыкнуліся з выданьнем альбому ў Беларусі, то ўзялі іншы загаловак, больш нэўтральны. Цяперашняя назва больш адпавядае сэнсу нашай працы».

Квіткі: 50 000, 60 000 (столік). Квіткі будуць прадавацца непасрэдна перад пачаткам канцэрту! Замовіць столік можна загадзя па тэлефоне +375 29 3800010. Даведкі: +375 29 6872093.