Канцэрт гурта P.L.A.N.

9 верасьня на ходнікавай зоне вуліцы Карла Маркса ў Мінску адбудзецца канцэрт гурта P.L.A.N..

Лідэра гурта P.L.A.N. Андрэя Плясанава рок-крытыкі невыпадкова называюць лепшым мэлядыстам пасьля Мулявіна. А шэсць альбомаў калектыва акрамя тых чароўных і надзённых песень дэманструюць і іншыя таленты Плясанава. Ён яшчэ й калекцыянэр аванґарднага жывапісу, арґанізатар першых рок-фэстываляў і мастацкіх выставаў, а сам як мастак трапіў у галяндзкі кніжны фаліянт «1001 лепшы мастацкі позірк на сьвет ХХ ст.». Карціны, бодзі-арт, кнігі, сусьветныя выставы трапілі ў мультымэдыйныя бонусы тых кампакт-дыскаў. Ёсць на дысках і кліпы Андрэя Плясанава, бо паводле адукацыі ён прафэсыйны рэжысэр.

Комментарии: 6
  • Green:

    Больш падрабязна чытаў пра гэты канцэрт тут http://belmusic.org/news/zaplanavany-meljadyzm-karly-marly.html Там і фоткі герояў імпрэзы. А так гурт рэдка дае сольныя канцэрты на радзіме: сёлета на трактарным у сакавіку ды ў «Графіці» ў чэрвені. Ну яшчэ па розных open air разьезды. Песьні рэальна мудрыя і, сапраўды, вельмі меладычныя.

  • up-s:

    А как прошло-то? Подкиньте кто-нибудь ссылочка, а то я что-то не нашёл, хоть снимки делали многие.

  • Янук Бахмач:

    Прайшло аптымістычна. Вось і спасылка

  • Мікола:

    На сайце «Архэ» згадкі ёсць, але сам не чытаў, проста ў унівэры абмяркоўвалі.