Канцэрт гурта «У нескладовае»

Re:Public. Начало в 19:00

Минск, ул. Притыцкого, 62 (ст. м. «Кунцевщина»).
Телефон: +375 29 1103535.

27 верасня ў мінскім клубе Re:Public Раман Арлоў і праект «У нескладовае» прэзентуюць відэакліп «Будзьма беларусамі». У здымках кліпу ўзялі ўдзел Яўген Чалышаў, Вадзім Касалапаў, Кацярына Бакуновіч, Уладзімір Шаблінскі, Іван Падрэз і руская акторка Алена Шчупляк. Спецыяльныя госці: гурт Sonika і замежныя ўдзельнікі праекту.

Паводле сталай традыцыі, на жывых канцэртах да гурта далучаюцца «зорныя» вакалісты, такія як Вадзім Касалапаў, Яўген Чалышаў, Аляксей Хлястоў і іншыя. У асноўным жа складзе праекту за апошні месяц адбылася поўная «перезагрузка» складу. Цяпер «У нескладовае» — гэта: Раман Арлоў (гітара, музыка, тэксты), Ігар Булава (клавішы, саксафон, дадатковы вакал), Кацярына Поцюс (вакал), Яўген Зезялюк (вакал, рэчытатыў), Зміцер Ланскі (гітара), Зміцер Макась (бас-гітара) і Андрэй Ханкевіч (бубны).

Квіткі: 35 000.

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]