Дзень у гісторыі: 14–21 кастрычніка

Ultra-Music узгадвае яскравыя моманты ў гісторыі беларускага року. Кожны тыдзень мы распавядаем пра тое, што адбывалася ў гэтыя дні год-пяць-дзесяць таму.

14 кастрычніка

1998 год… Хваля кабэйнаманіі няспынна каціцца па ўсіх гарадах Беларусі. 14 кастрычніка 1998 года свой першы канцэрт дае гурт… «Млечный путь» з гораду Ляхавічы, што на Берасцейшчыне. Канцэрт адбываецца ў мясцовым ляхавіцкім ДК пры поўным аншлагу! «Рождённые нирваной» — так нызываецца праграма маладога гурта, створанага будучым апальным палітыкам Ігарам Коктышам. Зараз можна ўзгадаць хіба два альбомы «Млечного пути» — «Реинкарнация» і «Эвдемонизм», а таксама тое, што свой першы вялікі канцэрт бярозаўскі гурт :B:N: граў менавіта з ляхавіцкім гранж-гуртом, а першы гітарыст «безназоўных» Іван Ківатыцкі потым нават перабег у «Млечный путь». Напэўна, дарма… Цяпер :B:N: дае аншлагваыя канцэрты ў сталіцы, а ці ёсць канцэртнае жыццё ў Ляхавічах?

14 кастрычніка 2001 года ў клубе «4 апельсина» гурт «Крама» даў прэс-канферэнцыю з нагоды выдання новага альбому «Хавайся ў бульбу». Апроч непасрэдна адказаў на пытанні журналістаў Ігар Варашкевіч і кампанія выканалі некалькі песень з альбому. Для шырокай аўдыторыі «Хавайся ў бульбу» быў прадстаўлены значна пазней — 12 снежня на вялікім канцэрце ў ДК МТЗ.

Мяркуецца, што менавіта 14 кастрычніка 2001 года Андрэем Плясанавым быў створаны блюзавы гурт P.L.A.N. Імя Андрэя Плясанава вядома яшчэ з канца 60-ых, калі ён быў сярод арганізатараў і ўдзельнікаў першых біт-фэстываляў у Мінску. Пазней выступаў разам з «Лявонамі» (будучыя «Песняры»), Юрыем Антонавым, «Дойлідамі», «Шпакамі», станавіўся лаўрэатам розных конкурсаў, а пасля сканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту працаваў рэжысёрам, займаўся мастацтвам. У музыку вярнуўся з гуртом P.L.A.N. і ўжо ў 2003-ім выдаў першы альбом «Blues у канцы тунэлю».

15 кастрычніка

15 кастрычніка 1950 года нарадзіўся вядомы беларускі музыка Анатоль Кашапараў. Сваю музычную кар’еру Анатоль пачаў у гурце «Синие гитары» ў 1967 годзе, праз чатыры гады яго запрасілі ў «Песняры», дзе ён спяваў да сакавіка 1988 года. За адданую працу Кашапараў атрымаў званне Заслужанага артыста БССР (1979), станавіўся лаўрэатам шматлікіх конкурсаў і запомніўся слухачам, у першую чаргу, выкананнем песні «Вологда». У 1991 годзе Кашапараў з’ехаў у ЗША, але часам прыязджае ў Беларусь і нават спявае.

15 кастрычніка 2005 года ў паб-клубе «Графіці» адбыўся першы беларускі арт-рок фестываль. У канцэрце прынялі ўдзел гурты Zombie Zoo, «Князь Мышкин» і «Рациональная диета». Дэвізам фестывалю арганізатары абвясцілі радкі з вершу французкага паэту Арцюра Рэмбо: «На схіле адхону анёлы махаюць сваім ваўняным адзеннем сярод смарагдавых і металічных пожняў. Вогненыя паляны падскокваюць да вяршыні ўзгорка. Злева — чарназём падмяты ўсімі забойствамі і ўсімі бітвамі, і бядотнае грукат коціцца па яго крывізне. Ззаду правага схілу — лінія усходу, лінія руху. І ў той час, як паласа наверсе карціны ўтворана з гулу ракавін мора, які верціцца і падскоквае, і начэй чалавека, Квітнеючая лагоднасьць неба і зорак і ўсяго астатняга апускаецца, нібы кошык, насупраць дхону, — насупраць твару майго, — і ўтварае пахучую блакітную бездань». Сапраўдны псіхадэл!

16 кастрычніка

16 кастрычніка 1999 года канцэртам у Цырку Neuro Dubel адсвяткавалі выданне альбому «Ворсинки и катышки», якім гурт завяршыў трылогію «Блядские катамараны» (у якую таксама увайшлі альбомы «Ж.С.У.Н.Б» і «Охотник и сайгак»). «Ворсинки и катышки» запомніліся першай спробай гурта разбавіць песні вершыкамі Куллінковіча, хітамі назаўсёды (але не для ўсіх) «Солнышко», «Полные карманы» і «С праздником!» і «Рок-каронай» за лепшы альбом 1999 года. Дарэчы, у той жа час у «дзюбялей» з’явіўся сайт neurodubel.com, які не толькі жыве дагэтуль, але і ўдала развіваецца і, напэўна, застаецца лепшым інтэрнэт-рэсурсам сярод сайтаў беларускіх рок-гуртоў (дзе яшчэ паслухаеш усе альбомы з вялікай дыскаграфіі НД).

16 і 17 лістапада 2002 года на канцэртнай пляцоўцы мінскага ДК МТЗ прайшоў чацвёрты фестываль «Грифомания». На працягу двух дзён балем кіравала Яе вялікасць Гітара. Сярод удзельнікаў фэсту адзначаліся Юрый Міхайлаў і Madera Hard Blues, Сяргей Анцішын і Geeteecs Band, Ігар Волкаў і «Столица», Піт Паўлаў з сольным праектам GaradZkija і іншыя музыкі.

17 кастрычніка

17 кастрычніка 1964 года нарадзіўся бубнач этна-трыо «Троіца» Юрый Паўлоўскі. За плячыма музыкі таксама ўдзел у гурце «Князь Мышкин», а арсенал інструментаў складаецца не толькі з стандартнай перкусіі, але і з ліры, дарбукі, джамбэ, гонгаў, гундангаў і іншых экзатычных інструментаў.

17 кастрычніка 1999 года Kriwi на канцэрце ў «Рэактары» прэзентавалі зборнік пад назвай «Людзям». У яго ўвайшлі «жывыя» нумары, запісаныя падчас канцэртаў у Нямеччыне, Польшчы і, канечне ж, Беларусі. Усяго 16 трэкаў, у тым ліку песні, якія атрымалі ў выкананні Kriwi сваё новае непаўторнае гучанне: шчымлівая «За туманам», юрлівая «Агу, вясна» і разгульная «На турэцкіх палях».

18 кастрычніка

Нават у 1997 годзе ў Мінск заязджала актуальная на той момант папса: 19 кастрычніка ў клубе «Рэактар» выступіў бразільскі гурт Bellini. Памятаеце гэтую навязлівую «Samba De Janeiro»? Вось гэта менавіта і ёсць Bellini! Праўда, сэт заакіянскіх гасцей цягнуўся ўсяго толькі 25 хвілін, затое не меншы час дзяўчыны з Бразіліі раздавалі аўтографы і пакідалі на адкрытках адбіткі пацалункаў. Разаграваў Bellini чамусьці парад фрызураў ад беларускіх мадэльераў і выступ дуэта «Ди Бронкс и Натали».

18 кастрычніка 2007 года ў Мінск упершыню наведаліся Lumen. Цяпер іх штогадовыя падвоеныя аншлагі ўспрымаюцца даволі звычайна, а тады ў набітым пад завязку R-club гэта выглядала анамальна. Зрэшты, Lumen добра замянілі некаторых забароненых беларускіх музыкаў, спяваючы свае злабадзённыя песні. Яшчэ да канцэрта люстэркавыя сцены R-club запацелі, а натоўп на танцполе разаграваўся хоравымі спевам «Трох чарапах» N.R.M.. Зусім блізкімі да Беларускі Lumen сталі падчас выканання песні «Государство», калі з натоўпу чуліся выгукі «Жыве Беларусь»…

19 кастрычніка

19 кастрычніка 2009 года гурт IQ48 прэзентаваў DVD «Зрабі сам», у які ўвайшоў запіс акустычнага канцэрту, зроблены ў чэрвені на студыі «Таксофон» пад Мінскам. Тады «здаровыя лосі» паклікалі сяброў і сыгралі ў нефармальнай гаражнай атмасфэры 9 сваіх песень і кавер на «дэпешэй» «Аб чым марыш». У той жа час пачаўся і новы этап у жыцці гурта, калі саксафон быў заменены на гітару Паўла Яноўскага, а на басу пачаў граць Уладзь Плюшчаў.

20 кастрычніка

20 кастрычніка 1998 года ў Мінску выстуілі Cannibal Corpse! Першапачаткова канцэрт быў запланаваны ў спорткомплексе «Дынама» на вуліцы Даўмана, але потым быў перанесены ў… Цырк! Зрэшты, як добра пасавалі шыльды «Асцярожна! Драпежнікі!» побач з амерыканскімі «канібаламі», а таксама іншымі ўдзельнікамі імпэрзы — канадцамі Infernal Majesty, шведамі Dark Funeral і беларусамі Exhumator. Сам канцэрт ахінала заслона чутак (асабліва пасля анансаваных канцэртаў Vader і іншых, якія не адбыліся) і стандартных заяваў розных пасаднікаў пра «прапаганду гвалту», «дэманічны характар» і «згубнае уздзеянне на моладзь», актуальных дагэтуль. Але канцэрт адбыўся, дзве тысячы чалавек упершыню трапілі на такое шоў у Мінску, а арганізатары балта-беларускага туру Cannibal Corpse назвалі гэты канцэрт лепшым у вандроўцы!

20 кастрычніка 2010 года на расійскім лэйбле «Снегири» выйшаў альбом «Стивен Кинг и мы» беларускага гурта «Кассиопея». «Агульная накіраванасць песень — дзіўнае побач. Адсюль Стывен Кінг — самы лепшы ілюстратар дзіўнага і проста добры чалавек. Працэс запісу альбома звязаны з жыццём. Шмат чаго адбылося падчас гэтага запісу. Кроў лілася ракой!» — іранічна ўзгадваў пра запіс Аляксандр Ліберзон. Пакуль гэта апошні альбом «Кассиопеи», але ўжо ў гэтым месяцы гурт мусіць прадставіць трэці нумарны альбом.

21 кастрычніка

21 кастрычніка 1981 года нарадзілася «Рок-князёўня-2011» Зоя Сахончык (Каральчук). Усю сваю музычную кар’еру Зоя прысвяціла гурту ZМ99 (першапачаткова «Зьмяя»), у якім спачатку пачынала ў якасці бас-гітарысткі, але ў хуткім часе перакваліфікавалася ў вакалістку. За 13 год існавання гурт выпусціў два паўнафарматных альбома — «Усё дзеля Вас» і «Гост Густа Дусту ч.1», і некалькі сінглаў.

21 кастрычніка 2006 года ўпершыню ў гісторыі беларускай клубнай культуры пачалося інтэрактыўнае галасаванне на званне лепшага ды-джэя краіны. Прыём галасоў прэміі Bestdj.by доўжыўся тры месяцы, а першым пераможцам стаў адзін з ветэранаў ды-джэйскага руху I.F.U.

Автор: / Ultra-Music

Комментарии: 13
  • А концерт Крывi точно был в Реакторе? Я в те годы довольно часто ходил на их выступления, и что-то мне вспоминается про большой концерт в КЗ «Минск». Ну может я и путаю.

    • В «Реакторе» был концерт, но какой-то совсем пустой: по воспоминаниям очевидцев, кроме друзей и журналистов там никого не было. А вот примерно через месяц был в КЗ более успешный концерт, где снова (или официально) и представили альбом «Людзям».

  • Кстати про концерт Каннибалов вспомнилось. Как раз в то время в Exhumator случился раскол между Игорем Сильниченко и Валерием Калиной. Было несколько публикаций в прессе по этому поводу. И на концерте в цирке был уже другой вокалист, а Валерий наблюдал за выступлением из зала. Билет стоил — 5 долларов. По тем временам довольно существенные деньги.

    • Да, и барабанщик у Exhumator вроде другой был на том концерте.

      5 баксов тогда, не то что сейчас. Хотя на концерт ехали и из Украины, и из России, т.к. тур был небольшой и только по Балтии и Беларуси :)

      • Fevra:

        На том концерте у Exhumator’а была барабанная фонограмма )) а новый вокалист позже поучаствовал во многих группах — Morbid Victory, Phorcys, Evthanazia…

  • Bluesman:

    Парадавала згадка пра «P.L.A.N.». У 2003-м ён выдаў аж два альбомы: «Blues у канцы тунэлю» і «Вам слова, Джон Ячмень». Адна з прэзэнтацыяў была ў клюбе «Alkatraz», а вось другая неяк не адклалася ў памяці (мо ня трапіў, хоць другі альбом улюбёны). І тэлебачаньне тады пра ўсё гэта распавядала. А цяпер Плясанаў зноў вярнуўся ў жывапіс, каб дзівіць людзей рок-н-рольнымі тэмамі сваіх новых палотнаў. Хутка атрымаю здымак новай карціны «Калі станем людзьмі» (другі месяц ідзе праца).

    • Нотны Аркуш:

      И мне образец творения покажешь

      • Bluesman:

        Як казаў вялікі Шура Балаганаў, «пазнаю брата Колю». Калі правільна з’ерыентаваўся, дык вышлю карцінку на «бнр», але ці працуе тая пошта?

  • Elections:

    Нешта Кашапараў у «песьняроўскім» відэа надта Ярмошыну нагадвае. Я ‘шчэ падумаў сьпярша: «А яна тут што рорбіць?» Ды мо насамрэч сваякі.

    • Ваня:

      Да ваще все родственники —и клопы и злобные криитики и змировские с буткиными.

  • Злобный критик:

    ишо был музыкальный магазинчик «БИТ». По осени туда первый раз поехал.с тех пор никак домой доехаць не могу….