Гурт :B:N: прэзентаваў новы альбом

Бярозаўскі гурт :B:N: прэзентаваў на сайце Еўрарадыё свой трэці студыйны альбом, які атрымаў назву «Крок за крокам». Пласцінка была гатовая да выдання яшчэ вясной, але хлопцы вырашылі перачакаць «мёртвы» летні сезон.

У выніку ў альбом увайшлі 14 кампазіцый плюс бонус-трэк — кавер на песню «Песняроў» «Чырвоная ружа». Да таго ж у альбом увайшла песня-дуэт, якая мае назву «Нас няма» і запісаная разам з Кацярынай Муратавай, з якой музыкі знаёмыя з часоў вучобы ва Універсітэце культуры.

«Альбом зноўку атрымаўся пра каханне! — смяецца франтмэн гурта Алесь Лютыч. — Як жартуюць нашы сябры з IQ48, што гурт:B:N: грае ў стылістыцы „баба-рок“. Але ўсё ж альбом не толькі пра каханне да дзяўчыны, але і пра каханне да Радзімы, і да добрага адпачынку і да іншага».

Што тычыцца гучання альбома, тут :B:N: засталіся вернымі сабе. Як распавядае Алесь Лютыч, некаторыя песні будуць значна лягчэйшымі, чым на папярэдніх пласцінках, некаторыя наадварот — больш цяжкімі. Да напісання тэкстаў, за якія звычайна быў адказны Сяргей Машковіч, гэтым разам далучыліся Яўген Бузоўскі з IQ48 ды бас-гітарыст :B:N: Аляксандр Зайцаў. Запісаць альбом :B:N: вырашылі на прыватнай студыі свайго сябра ў Мінску.

Канцэртная прэзентацыя «Крок за крокам» адбудзецца ў 10 кастрычніка ў клубе Re:Public пры ўдзеле гурта Pananieba. :B:N: абяцаюць сыграць усё самае новае і выбранае з ужо вядомага: «У нас будзе вялікі сэт з 32 песень — увесь новы альбом ды нашы старыя хіты. Плануем адыграць гадзінкі 2,5 не менш! Думаю, прыхільнікам нашай творчасці павінна спадабацца, бо нарэшце яны змогуць пачуць нажыва песні, якія мы ўжо шмат гадоў не гралі».


Спампаваць :B:N: «Крок за крокам» (песні «Нас няма», «На ростанях» і «Сэнс» скарочаныя)

Источник: Еврорадио

Группы:

Комментарии: 7
  • Слава:

    На многое надеяться не приходится, но скачаю

    • Слава:

      Да, еврорадио сделали презентацию: треки разные в плеере на сайте и в архиве. В архиве три трека вообще по полминуты-минута. Спасибо за зря потраченное время!

      • Это сделано специально: три песни в укороченном варианте, на сайте Еврорадио слушать можно в плеере полные версии.

        • Слава:

          Да, сразу в корзину
          А ведь мог послушать и диск потом купить. Не судьба

  • Андрей Лазук:

    Да, урезанный не буду тянуть

  • Igar:

    Буду ждать полный

  • Green:

    Хочаш каб табе абрыдла самая ўлюбёная рок-каманда, пампуq ейную музыку ў інтэрнэце. Гэта лепшы шлях забыць пра меламанства і стаць паўнавартасным БАМЖом. Посьпехаў. «І сьвіньні бываюць сытымі, але гурманамі — ніколі» («Pananieba»).