У Брэсце пройдзе двухдзённы музычны фестываль Men’s Fest 2012

27–28 кастрычніка ў Брэсце адбудзецца фестываль беларускай музыкі Men’s Fest 2012. Упершыню фестываль праводзіўся ў 2009 годзе і сёлета пройдзе ўжо ў трэці раз.

«Развіццё альтэрнатыўнай беларускамоўнай сцэны — дзеля гэтага і задумаўся Men’s Fest у 2009 годзе, — кажа галоўны арганізатар фэсту Зміцер Назараў. — У беларускамоўных гуртоў не так шмат магчымасцяў дзе-небудзь выступаць. Мы ўпэўнены, што калі мерапрыемства стане штогадовым у нашым горадзе — гэта будзе значнай падтрымкай, платформай для развіцця і папулярызацыі мясцовых творцаў».

Калі на першым Men’s Fest выступалі гурты з Брэста, Мінска, Бярозы і Ліды, дык у 2011 годзе фестываль ператварыўся ў сапраўдны конкурс. У Брэсце і Мінску праводзіліся адборачныя канцэрты, потым у сталіцы адбыўся фінал, перамогу ў якім святкаваў берасцейскі гурт TerraKod.

Сёлетні ж Men’s Fest становіцца ўжо міжнароднай культурнай падзеяй. Два дні фестывалю аб’яднаюць 20 гуртоў з Беларусі і Украіны.

На фестывалі выступяць: «Гуцул Каліпсо» і Rollik*s (Украіна), «Дай Дарогу!», Sciana, The Fraiz, «Спрат», TerraKod, «Садъ», Saint Gooseberry, Landau, «Объект», Alt+F4, SKLF, Вовка PlumBum, Pirouette! (усе — Брэст), Amaroka, J-J BINGZ, The Storm, CLAN, Martin S. (усе — Мінск) і Jungle X-mas (Гродна).

Источник: пресс-релиз

Комментарии: 2
  • что-то далеко не все группы из перечисленных «беларускамоўнаыя»)

  • Тимофей БогаГек:

    Так у нас же демократия: хто как хацит, тот так и гаварыт. Туда им и дорога. Да и фест ждёт столь же большое будущее. Но потусуются брестчане неплохо, т.к. и про белмоуных подумали.