Стоадсоткавая восень у другой частцы альбому Martin S.

Мінскі поп-рок-гурт Martin S. прэзентаваў другую частку свайго дэбютнага альбома. Яна абазначаная сінім колерам («Blue Album Part») і, як кажуць музыкі, нясе ў сабе нотку самоты.

Нагадаем, што музыкі Martin S. вырашылі выдаваць свой альбом па частках (AP), аздобіўшы кожную з іх сваім колерам, што мусіць передаваць настрой усёй часткі.

«Мы сабралі ў другой частцы альбому песні для тых, каму сумна. На аглійскай мове ёсць такі выраз: „I feel blue“, што азначае „Мне сумна“. Таму і колер абралі сіні. — кажуць музыкі гурта, — Падаецца, што мы добра прыгадалі з часам рэлізу AP, бо зараз надвор’е на вуліцы адпавядае таму настрою і атмасферы, што нясуць гэтыя песні. Так бы мовіць, стоадсоткавая восень».

«Сіні» АР, як і папярэдні «чырвоны» АР, змяшчае 3 песні. Усе гэтыя песні можна будзе пачуць жыўцом на Men’s Fest 2012, што адбудзецца ў Брэсце 27–28 кастрычніка.

Автор: / Ultra-Music

Группы: