Падарожжа па-над зямлёю з гуртом Drwiwy

Гурт Drwiwy прэзентуе свой сінгл «Птушкі» з альбома «Spokiŭ».

Drwiwy пачынаўся ў 2009 годзе як сольны праект Арцёма Вілейта. У 2012 да яго далучыўся гомельскі музыка Сяргей Цуранкоў. Гурт нясхільны прытрымлівацца пэўных напрамкаў, апроч тых, якія ім падказвае збег абставінаў. Таму кампазіцыя «Птушкі» (яна прысутнічае на гатовым альбоме «Spokiŭ», рэліз якога адбудзецца неўзабаве), цалкам не адлюстроўвае пошукі і знаходкі музыкаў, якія былі зроблены падчас напісання музыкі, а пасля — напрацягу супольных студыйных сэсіяў.

«„Птушкі“ — фолк-дроўн, у якім прагледжваецца пэўная повязь з лірніцкай традыцыяй. Гэта таксама падарожжа па-над зямлёю, што ў хуткім часе будзе ахутана снегам і жыве прадчуваннем доўгай зімы», — распавядаюць музыкі гурта.

Сінгл аздоблены працай «Abused at Night (by the Ones You Love)» мастака Florian-Ayala Fauna (ЗША) з яго ласкавай згоды.

«Мы раім загадзя рыхтавацца да зімовага лёту, што адбываецца кожны год. І з нагоды нашага першага знаёмства са слухачом звяртаемся да яго са словамі Аляксея Багушэвіча: „Табе можа не спадабаецца, але ты паслухай“».

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 1
  • «Гурт нясхільны прытрымлівацца пэўных напрамкаў, апроч тых, якія ім падказвае збег абставінаў.» — музыка получше пресс-релиза. Если найдут способ живьем реализовать, может неплохой коллектив получиться.