Martin S. завяршылі «каляровую трылогію»

Мінскі поп-рок-гурт Martin S. завяршыў «каляровую трылогію» песен з дэбютнага альбома, прэзентаваўшы апошнюю частку — Green Album Part.

Калі «чырвоная» частка альбому была яскравай і эмацыянальнай, «сіняя» несла ў сабе нотку самоты, то «зялёная» стале нечым сярэднім паміж папярэднімі дзвюма.

«Гэтыя песні не маюць яскрава выражанай пазітыўнай ці меланхалічнай афарбоўкі, — распавядае клавішнік гурта Ілля. — Адна і тая ж песня ў розных абставінах можа гучаць па-рознаму. Таму пад розны настрой тут можна знайсці як вясёлыя, так і сумныя ноткі».

«Нельга сказаць, што мы проста ўзялі і ўпіхнулі ў зялёны АР тыя песні, што не ўвайшлі ў папярэднія два, — дадае скрыпач гурта Яўген. — Проста так атрымалася, што назбіраліся песні з адным „сярэднім“ эмацыйным пасылам на цэлую частку».

У хуткім часе гурт плануе прэзентаваць паўнафарматнае выданне альбому, ў якое трапіць 12 трэкаў. Пакуль паслухаць усе песні гурта можна на афіцыйным сайце гурта ці ў сацыяльных сетках.

Автор: / Ultra-Music

Группы: