2

Гурт «Лютавер’е» прэзентуе песню паводле беларускіх павер’яў

Лютавер'е

Мінскі pagan metal гурт «Лютавер’е» прэзентуе песню «Спела жыта», якая возьме ўдзел у чарце на Ultra-Music.

Гурт утварыўся напрыканцы 2006 года. Амаль адразу распачалася актыўная канцэртная дзейнасць. Было шмат выступаў у Беларусі, Украіне і Расіі з такімі гуртамі, як Alkanost, «Тінь Сонця», Znich, Natural Spirit, «Сварга», «Твердь» і іншымі. У 2007 годзе гурт запісаў EP пад назвай «Рось», які пазней выйшаў на балгарскім лэйбле A.F. M. Production сумесна з Werewolf Promotion у фармаце спліта з гуртом «Яр».

У 2009 годзе распачалася праца над поўнафарматным альбомам, якая, па прычыне шматлікіх змен у складзе гурта, скончылася толькі ў 2012 годзе.

— Паводле павер’яў беларусаў, першыя сжатыя каласы збожжа ўвасаблялі багацце і дабрабыт і надзяляліся жыватворнай сілай, — распавядае басіст гурта Аляксей Маляўка. — Песня «Спела жыта» мусіць даць людзям часцінку той сілы. У снежні выходзіць наш першы поўнафарматны альбом, і гэта песня з’яўляецца прома-трэкам да новага альбома.

Аўтарам музыкі з’яўляецца гітарыст гурта Аляксей Рысухін, тэкст напісаў Аляксей Маляўка. Песня была запісана на AknoStudio ў Вілейцы; запіс, звяддзенне, масцерынг зрабіў Аляксей Сяліцкі.

У бліжэйшых планах музыкаў выпуск альбома «Песні налітых хмараў», які пабачыць свет у снежні на расійскім лэйбле Sound Age Prod. Пра бліжэйшыя канцэрты і многае іншае можна будзе даведацца на афіцыйным сайце гурта або на старонках у сацсецях.

Автор: Александр Чернухо / Ultra-Music

Группы: Лютавер'е

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]