Гурт BosaeSonca выдаў сінгл «Золатам»

У гэтым годзе гурт BosaeSonca завяршае працу над дэбютным альбомам. Адной з самых паказальных песень дэбютніка стане «Золатам». Менавіта яна стала першым сінглам з альбому.

«Для мяне ўласна гэты трэк з’яўляецца тлумачэннем, што такое BosaeSonca сёння, — кажа лідар каманды Алесь Кот-Зайцаў. — З тэхнічнага пункту гледжання за апошні год гурт пераўтварыўся ў праект, які можна назваць міжнародным. Прынамсі геаграфічна музыкі гурта зараз знаходзяцца ў розных кропках. Аддаленасць у нейкай ступені робіць складанай арганізацыю працоўнага працэса, але, як тое не дзіўна, ніяк не замінае гэтаму працэсу адбывацца».

Па словах музыкаў, BosaeSonca — гэта абсалютна вольная пляцоўка для творчасці і эксперыментаў: «Мы не падпісаныя ні пад адзін музычны стыль, лэйбл ці штосьці яшчэ. BS смела можна назваць сапраўдным аўтэнтычным indie-праектам (ад ангельскага independent — незалежны)».

Усяго на сінгле, апроч арыгінальнай версі песні «Золатам», прадстаўленыя міксы ад CherryVata і Pawa Kuzi4, а таксама адмысловыя версіі песні з удзелам Bajsаn, Віталя Кулеўскага і польскай спявачкі Ёана Салярскай.

«Я разумею, што 6 версій адной песні гэта зашмат, — тлумачыць Алесь Кот-Зайцаў, — Але песня сапраўды асаблівая, а гэтыя 6 трэкаў не абавязкова слухаць запар. Кожная версія мае свой настрой, сваю атмасферу, таму ў розных сітуацыях можна каштаваць рознае „Золата“. Ва ўсялякім разе, такія творчыя рэфлексіі з боку абсалютна розных людзей — гэта, як мне падаецца, прызнак таго, што трэк атрымаўся сапраўды цікавым. Але адначасова хочацца дадаць, што „Золатам“ гэта тая музыка, пра якую не хочацца размаўляць, хочацца яе слухаць, хочацца каб яна гучала…»


Спампаваць BosaeSonca «Золатам» з «Тузіна Гітоў» (34 Mb)

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 2
  • чупакабра:

    очень хорошо! реміксы даже слушать не стал, ибо песня очень хороша, боюсь испортить впечатление.

  • Шыкоўная песьня. Вэрсія са струннымі — увогуле цуд. Прабірае, шчыра.