Гурт Re1ikt выпусціў 2 дыскі

Мінскі гурт Re1ikt афіцыйна выдаў свой другі live-DVD «Крыгаход», які быў зняты на канцэрце ў клубе Re:Public 31 кастрычніка 2011 года. Дыск выйшаў на беларускім лэйбле Vigma.

Таксама калектыў праз год пасля рэлізу перавыдаў трэці студыйны альбом «Рэкі прабілі лёд». Дыск стаў бестсэлерам лэйбла Vigma у 2011–2012 гадах, яго высока ацанілі шматлікія замежныя і беларускія музычныя СМІ. Наклад кожнага выдання склаў 500 асобнікаў.

Лідар Re1ikt Аляксандр Дземідзенка прызнаецца, што з альбомам «Рэкі прабілі лёд» гурт рызыкаваў, таму што ён мог застацца ў андэрграундзе, і слухач мог папросту не ўспрыняць яго, бо музыкі наўмысна рабілі дыск эксперыментальным і незвычайным.

Аднак поспех, прычым не толькі ў Беларусі (работу адзначылі шматлікія замежныя рэцэнзенты), паказаў удзельнікам калектыву, што можна рабіць тую музыку, якая ім падабаецца, якая адлюстроўвае іх духоўныя імкненні.

«Таму хачу пажадаць калектывам-пачаткоўцам ці тым, якія працягваюць і сумняюцца, знаходзіць арыгінальнасць у сабе, нічога не баяцца і рабіць тую музыку, якую хочацца граць, а не гнацца за модай», — падагульніў Аляксандр Дземідзенка.

Наступны выступ Re1ikt адбудзецца ў клубе Re:Public 15 лістапада. Гурт рыхтуе вялікую сольную праграму і шмат сюрпрызаў. А 22 лістапада Re1ikt выступіць на беларускай прэм’еры праекту «Тузін. Немаўля» ў клубе Loft з «жывой» інструментальнай агучкай старога нямога беларускага фільма «У агні народжаная» (1929 г.).

Источник: пресс-релиз

Группы:

Комментарии: 1
  • Фсігда:

    А самае галоўнае не сказалі: усе кружэлкі ўяўляюць сабой прамысловыя тыражы, а не самарэз дзёўбаны. Вось толькі чаму канцэрт БЯСПЛАТНЫ? Няўжо камунізм перамог? Тады чаму квітнее найбольш пэрспэктыўны рок-бэнд Беларусі?