«ArtеМід» прэзэнтаваў дэбютны самотнік

ArtеМід

Гурт «ArtеМід» прэзэнтаваў на сайце Tuzin.fm свой дэбютны самотнік «…ты чуў». «Беларуская мова мае вялізарны нерэалізаваны патэнцыял у жанры песеннай лірыкі», — перакананы лідэр калектыва Арцём Мід.

У праект «ArtеМід» уваходзіць тры музыканты — басіст Віталь Астроўскі, бубнач Аляксандар Гарох і ўласна Арцём Мід, адказны за лірыку, гітары і вакал. Свой дэбютны самотнік яны назвалі «…ты чуў», у яго ўвайшлі два трэкі на беларускай мове.

«Фактычна наша праца складаецца з уступнай часткі ды асноўнай песьні, — заўважае Арцём. — Магу сказаць, што сам твор напісаўся вельмі хутка. У нас былі пытаньні на этапе зьвядзеньня ды майстэрынгу, але яны вырышыліся самым цудоўным чынам, дзякуючы чароўнай сіле Памылкі».

Арцём прызнаецца, што музыку сваю ён ня хоча асабліва камэнтаваць і цалкам давярае меркаваньню слухачоў: «Няхай людзі самі вырашаюць, як ставіцца да нашай творчасьці і што адчуваць пры праслухоўваньні». Што да мовы сваіх тэкстаў, то тут артыст заўважае, што сам ён мысьліць па-расейску, аднак надта любіць пісаць па-беларуску, бо наша мова мае вялізарны нерэалізаваны патэнцыял у жанры песеннай лірыкі.

Не бярэцца лідэр «ArtеМід» і вызначыць стыль, у якім працуе, пакідаючы гэты прывілей музычным крытыкам. «Магу толькі сказаць, што стыль песьні „Robotics“ — гэта зусім ня ўзор ўсяго таго праекту, які цяпер існуе ў нашых галовах ды ў нэтрах студыі „Осмос“. Нам зусім нецікава клянаваць адзназначны трэк у іншыя песьні, бо так выйдзе занадта сумна. А нам цікава рабіць зусім іншае».

Цяпер гурт Арцёма Міда працягвае працу ў студыі. Узімку плянуецца выдаць асноўны матэрыял каманды ды распачаць канцэртную дзейнасьць.

Источник: Тузін Гітоў

Фото: Грыгоры Ліўшыц

Группы: Арцём Мід

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com