Re1ikt едуць у тур «па бабулек»

Мінскі гурт Re1ikt выпраўляецца ў другую частку канцэртнага тура па Беларусі ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» Апроч выступаў, музыкі таксама плануюць сабраць фальклорны матэрыял для наступнага альбома, на базе якога гурт плануе скласці і запісаць новыя кампазіцыі.

Нагадаем, што ў скарбонцы калектыву ўжо ёсць уласныя версіі народных беларускіх песень «Ой, рана на Івана» і «Чаго ты, лося, чаго ты дзікі», якія каманда выконвае на канцэртах і фестывалях.

«Народныя песні мы адкрылі для сябе чатыры гады таму. Спярша пачалі слухаць „Троіцу“, і зацікавіліся фальклорам глыбей. Зрабілі сваю версію „Ой, рана на Івана“. Неяк зацягнула. Беларускія песні ў выкананні бабуль кранаюць мацней, чым любая музыка. Мы разумеем — гэта наша ўсё. У новым альбоме будзе некалькі народных песень з „рэліктавай“ аранжыроўкай. І калі ў нас атрымаецца самім сабраць гэтыя песні, будзе выдатна», — распавядае лідар гурта Аляксандр Дземідзенка.

У верасні і кастрычніку Re1ikt адыгралі канцэрты ў Светлагорску, Гомелі, Рэчыцы, Слуцку, Мар’інай Горцы і Барысаве. Цяпер гурт выступіць у Доме культуры гарадскога пасёлка Халопенічы (24 лістапада) і ў байкер-пабе «Кочевник» у Бабруйску (30 лістапада). Таксама каманда дасць некалькі канцэртаў у гарадах Беларусі ў снежні.

Источник: пресс-релиз

Группы:

Комментарии: 14
  • НотАркуш43:

    У іх прэсуха цікавая была http://www.youtube.com/watch?v=Wd-eIIVYNek&feature=player_embedded І смачная. Асабліва дранікі ў «Камяніцы» ўдалыя.

    • Dziś:

      «Re1ikt» клёва пасоўваецца ў лідэры. Дпуні прамысловы наклад альбома за год — гэта пра нешта гаворыць.

      • Пилот:

        Ага, разок собрали RE:PUBLIC на халяву, и уже сразу

        » «Re1ikt» клёва пасоўваецца ў лідэры. «

        смехота)))

        • НотАркуш43:

          Дык зьбярыце і вы «RE:PUBLIC» на халяву, будзе і нам нагода пасьмяяцца (па-сапраўднаму). Толькі выпусьціць за год два прамысловыя наклады альбома вам наўрад ці ўдасца. На кампах будзеце CD-R’ы нарэзаць для сяброў. Во будзе смехота)))

          • невсегда:

            Они могут тока гетары в чехлах насиць!!!

            • НотАркуш43:

              І для вас гэта нагода паплакаць? Дык навучыцеся насіць без чахлоў, але прыстойна выдаць і прадаць свой альбом ніхто не навучыць. Так што плачце далей.

  • Лохакучка:

    А ніхто ж і не расплакаўся. «Re1ikt» трапіў у прэстыжны калядны канцэрт 25 сьнежня побач з сапраўднымі кумірамі публікі «СТАРЫ ОЛЬСА», «ZNICH», «ROKASH», «IRDORATH», «ТУТЭЙШЫЯ», «ФЛАМЕЯ». Зноў клюб «RE:PUBLIC», і ўсяго за 60 000 (як два разы памыцца ў лазьні).