7

Праект Hurma прэзентаваў дэбютны сінгл «Шукай»

Hurma

Праект Hurma нарадзіўся ў Мінску ў 2011 годзе пад іншай назвай і, акрамя ўдзелу ў некалькіх невялікіх фэстах, нічым пра сябе не заявіў. Увосень 2012-га лідар гурта Мікіта Найдзёнаў рэфармаваў «мёртванароджаны» праект у абсалютна іншы, з новай назвай і абноўленым складам.

Да гітарыста-вакаліста (Мікіта) і барабаншчыка (Зміцер) далучыўся яшчэ адзін гітарыст (Кірыл). У лістападзе быў запісаны дэбютный сінгл «Шукай».

— Песня атрымалася халоднай і нардычнай, — расказвае Мікіта. — Чамусьці belaruski pop-rock мне бачыцца менавіта такім. Але гэта толькі пачатак. Што будзе далей, не магу сказаць дакладна.

Кампазіцыю запісвалі на новай студыі Orangrecords. Гукарэжысёрам выступіў Уладзімір Трафіменка.

— Перапісвалі «Шукай» 4 разы, таму яшчэ адно дзякуй нашаму цярпліваму гукарэжысёру. Проста не адразу знайшлі патрэбны гук — кідаліся то да хард-року, то да гаражнага року, пакуль у рукі мне не трапілася акустычная гітара, — адзначае Мікіта.

Дарэчы мастэрынг сінгла належыць вядомаму беларускаму гукарэжысёру Сяргею Чайка.

Акрамя інтэрнэт-сінгла ў маладога гурта пакуль толькі планы. Напрыклад, выступленне на традыцыйным фэсце «Такие пряники-2012» Белдзяржуніверсітэта. Таксама на снежань запланаваны выхад яшчэ аднаго сінгла.

Автор: Александр Чернухо / Ultra-Music

Фото: Зміцер Занеўскі

Группы: Hurma

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • slavik_ust
    1

    Не плохо, совсем не плохо. Еще один "тройник". Если в живую будет не хуже, то респект парням. Вот только как бы не получилось как с акутэ, в наушниках хорошо, а живаки так-сяк... имхо конечно же.

  • чупакабра
    0

    песня хорошая. надо видимо сходить на эти пряники ваши, смотрю там состав подобрался годный

  • нууу, калі б была аранжыроўка і запіс прыстойны, мог бы быць нармальны такі радыёфармат)

    • НотАркуш43
      0

      "нармальны такі радыёфармат" - а трэба каму той фармат? Радыё слухаюць толькі люмпэны на трасьцянецкай звалцы. "Hurma" кілбасіць нешта насамрэч эмацыйнае, ніяк не схэматычнае, таму шчасьлівай дарогі, Мікіта, Зьміцер і Кірыл. Сьвежасьцю пыхнулі, дзякуй!

      • невсегда
        0

        Радиостанции в Минске ( в области тоже минское гэ транслируют) для [censored] по определению.Даже они его уже не слушают.А слушают свои хрюхрю на телефоне.

        • Злобный критик
          -1

          ненавижу белрадио асобена кагда крутят Metallica , Pink Floyd и Вайтюшкевича