5

Бэльгійскі лэйбал выдаў беларуска-францускі альбом

Ch.Meulien & V.Siamaška «Still Life»

Інтэрнацыянальны авангардовы дуэт Крыстоф Мэльен (Christoph Meulien) і Віктар Сямашка запісаў альбом «Still Life».

Музыкі пазнаёміліся дзякуючы рэсурсу soundcloud.com. У іх адразу ж узьнікла ідэя сумеснага запісу, зробленага шляхам перасылкі аўдыёфайлаў праз файлаабменьнікі. Крыстоф і Віктар абмяняліся чарнавымі матэрыяламі й дадалі да іх свае партыі. Француз сыграў на электрапіяна, гітары, выкарыстаў барабанныя сэмплы, дадаў дэклямацыю на роднай мове. Беларускі бок задзейнічаў розныя духавыя інструмэнты, у тым ліку дуду, а таксама старэнькі патэфон.

«Для мяне гэта першы досьвед такога кшталту: запісвацца з чалавекам на адлегласьці, амаль анічога пра яго ня ведаючы, — распавядае Віктар Сямашка. — Усё, што мы ведалі адзін пра аднаго — толькі нашая музыка, выкладзеная на soundcloud. Прычым, пра рэальнае імя Крыстофа я таксама дазнаўся не адразу, бо ён мае шмат псэўданімаў. Мяне зачапілі яго спантанныя імправізацыі на фартэпіяна, мне яны падаліся вельмі блізкімі. Увогуле, гэта быў вельмі творчы й максымальна дэпэрсаналізаваны, скажам так, працэс».

«Калі я чую гэтую музыку, я не магу паверыць. Віктар ня толькі дадаў некаторые сола на мае музычныя фрагмэнты. Ён нібы стварыў наноў мае мэлёдыі й надаў ім іншае вымярэньне, — лічыць Крыстоф Мэльен. — Цяпер было б файна зрабіць некалькі выступаў зь ім! Хаця ў Францыі ня проста зладзіць канцэрт свабоднае музыкі. Магчыма, хто-небудзь пачуе гэты запіс, прачытае гэты тэкст і арганізуе такую сустрэчу».

Даволі разрозьненыя трэкі арганічна склаліся ў канцэптуальны альбом, які вырашана было выдаць на лэйбле Tape-Safe (Бэльгія), які спэцыялізуецца на падобнай музыцы. У аздабленьні выкарыстаны жывапіс Хаіма Суціна, які сваім лёсам злучыў Беларусь і Францыю.


Спампаваць Ch.Meulien & V.Siamaška «Still Life» (76,4 Мб)

Источник: пресс-релиз

Группы: Віктар Сямашка, Christoph Meulien

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com