Tuzin.fm абраў найлепшы гурт 2012 году

Інтэрнэт-партал Tuzin.fm падвёў вынікі 2012 году. На рашэнне рэдакцыі найлепшым гуртом году прызнаны Akute. Узнагарода знойдзе сваіх герояў 12.12.2012, калі ў клубе Loft адбудзецца падсумаванне вынікаў-2012. Магілёўскія музыкі дадуць з гэтай нагоды вялікі сольны канцэрт. Адмысловым госцем вечару будзе надзея беларускай музыкі Паліна Рэспубліка.

У лютым Akute прадставілі сынгл «Krou EP», у красавіку выдалі свой другі студыйны дыск «Не існуе», які быў станоўча прыняты, як публікай, так і экспэртамі, а давяршылі справу яшчэ адным максы-сынглам увосень «Iholki». Як вынік — іх сольныя выступы сёлета заўжды зьбіралі аншлягі. Акром таго Стас Мытнік, Рома Жыгараў ды Павал Філатаў далі яшчэ нямала нагодаў сёлета згадаць іх добрым словам — паўдзельнічалі ў саўндтрэку да фільма «Вышэй за неба», выявілі салідарнасьць з забароненай «Крамбамбуляй», выступілі разам з Placebo у Палацы спорту… Больш за тое, музыкі рыхтуюць яшчэ адзін сюрпрыз адмыслова да канцэрту 12 снежня, калі ім будзе ўручана ўзнагарода ад Tuzin.fm.

У першай частцы вечарыны «Жывы Тузін» у клубе Loft свае песні зайграе Паліна Рэспубліка, якая таксама дала нямала падставаў сёлета для таго, каб з ліку надзеяў беларускай сцэны перайсьці ў шэраг самых запатрабаваных айчынных выканаўцаў. Сёлета Паліна выдала два сынглы справіла сваё 18-годзьдзе шыкоўным канцэртам, зайграла ў якасці госця на аўтарытэтным польскім Halwfay Festival і фэсьце «Пікнік.by», а яе выступ на «Тузін. Unplugged» выклікаў сапраўдны фурор.

Абодва ўдзельнікі вялікага «Жывога Тузіна» 12.12.12. раней ужо адзначаліся нашым парталам. У 2009 годзе Akute былі прызнаныя «Адкрыцьцём году», а ў 2010 годзе іх дэбютны альбом «Дзевачкі і космас» заняў другое месца ў сьпісе найлепшых рэлізаў году. Паліна была прызнаная адкрыцьцём году ў беларускай музыцы ў 2011 годзе.

Источник: пресс-релиз

Фото: Полина Шарай

Группы:

Комментарии: 3
  • Ерема:

    Калi Палiна надзея бел музыкi, то бел музыка безнадзейная. Нiчога асабiстага. Палiна добрая спявачка i тэкставiк, але гэтага недастаткова. А Акуты сапрауды добра папрацавалi.

  • невсегда:

    да весь тузин -комсомольские [censored].

    • невсегда:

      там было слово на пэ….и кончалось на сы… НУ ВСЁ С НИМИ ПОНЯТНО!!!