7

KilFil, альбо забойства «Манекенаў»

Інтэрнацыянальны гурт KilFil з’явіўся нечакана і мае сур’ёзныя намеры: праект прэтэндуе стаць адкрыццём для беларускай, і нават замежнай сцэны.

Гурт KilFil працуе на рускай і беларускай мовах. Гурт, у склад якога ўваходзяць 5 музыкаў з трох краін-суседак, спалучыў у сябе беларускую шчырасць, украінскае разуменне стылю і тэндэнцый і маскоўскі размах.

«Мы не абзываем сябе ні рокам, ні папсой, — кажуць музыкі KilFil. — Мы наогул аддаем перавагу працы над музыкай. І робім гэтую музыку па-свойму». Па словах удзельнікаў калектыву, праект KilFil з’яўляецца абсалютна незалежным і ў бліжэйшай будучыні плануе стань не проста музычным гуртом, а рухам, які закране і калямузычныя сферы.

«Мы хочам рэалізаваць шматлікія ідэі. Вядома, асноўным нашым полем дзейнасці ёсць і застанецца музыка, але ёсьць жаданне закрануць розныя віды мастацтва і ў масавым сэнсе прапанаваць публіцы альтэрнатыву „пластыкавай“ культуры, зрабіць штосьці радыйнае, папулярнае, але адначасова і сапраўднае, з душой», — абяцаюць музыкі KilFil.

Гурт ужо запісаў дэбютны сінгл, зняў кліп пра «Манекенаў» і ўжо рыхтуе для слухачоў сваё наступнае відэа, ў якасці калядна-навагодняга падарунка.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: KilFil

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com