«Рок-Каляды»: буйны рок-фэст у Горках

Калачиком рядом

25 і 26 сьнежня ў Горках, што ў 80 км ад Магілёва, пройдзе фэстываль «Рок-Каляды». Арганізатары заяўляюць, што хочуць зрабіць з гэтага важную падзею ў беларускім музычным жыцьці. «Два гады наш фэст фактычна знаходзіўся ў коме, быў абмежаваны кволаю прыпанкаванасьцю, але сёлета мае адбыцца адраджэньне», — кажа адзін з арганізатараў Сяргей Валюжыніч. Фэст праводзіцца ў Горках з 2001 году з ідэяй «Мы па-за палітыкай і па-за грашыма».

Арганізатары «Рок-Калядаў» апавядаюць, што фэсту ўжо сем гадоў. За гэты час зьмяняліся пляцоўкі, арганізатары, але застаўся імпэт. Сярод ранейшых удзельнікаў фэсту — гурт «Глюкі», гарадзенскія панкі DeviationVodar Susviet і іншыя.

Цяпер набіраюцца ўдзельнікі «Рок-Калядаў-2008». Сярод гасьцей фэсту будуць — «Акропаль», Zatoczka, «Калачиком рядом», вядуцца перамовы зь менскім The Storm і віцебскім гуртом «УЖЕ».

Для ўдзелу ў фэсьце трэба даслаць заяўку з дэмазапісам ды фота альбо відэа з жывога выступу на адрас [email protected] Заявы прымаюцца да 13 сьнежня. Арганізатары падкрэсьліваюць, што пытаньні з пражываньнем і праездам музыкі маюць вырашаць самастойна.

Праграма фэстывалю «Рок-Каляды-2008» у Горках

25 сьнежня — конкурсны дзень. Вызначэньне пераможцаў па намінацыях «Самы гучны бубнач», «Самы басовы бас-гiтарыст», «Самы бэкавы бэк-вакал», «Самы рокавы рок-вакал», «Самы ня сольны гiтарыст», «Самы сольны сола-гiтарыст», «Рок-зорка-2008».

Пераможца бярэ ўдзел ў гала-канцэрце на наступны дзень, атрымлівае ў якасьці прызу 12 гадзінаў працы на студыі GS RECORDS, аўтаматычны ўдзел у фэсьце Mass Medium Fest 2009 у Магілёве.

26 сьнежня. Выступіць пераможца «Рок-Калядаў-2008» і госьці фэстывалю.

Сайт рок-клюбу гораду Горкі

Источник: Тузін Гітоў

Фото: morok.ru

Группы: Калачиком рядом, The Storm, УЖЕ, Zatoczka, Акропаль

Темы: Рок-Каляды

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]