Termin X вяртаюцца!

Termin X

Пасля перапынку, які цягнуўся больш за год, гурт Termin X аднавіў сваю творчую дзейнасць і цягам некалькіх месяцаў ужо ідзе шчыльная праца над рэпетыцыямі канцэртнай праграмы і запісам першага альбому.

«Большая частка трэкаў — гэта цалкам новыя кампазіцыі. Таксама на альбоме будзе матэрыял, які мы раней гралі на канцэртах і адмыслова перапісаныя і пераміксаваныя трэкі з нашага дэма. Да працы над альбомам далучана вельмі шмат таленавітых людзей, якія з імпэтам імкнуцца зрабіць якасны прадукт. Мы ня звыклыя скардзіцца, што ў Беларусі дрэнныя ўмовы, няма прафесійных музычных кадраў іг.д. Тут ёсць усё, што нам патрэбна, каб запісаць альбом, за які нам будзе несорамна. І мы вельмі ўдзячныя нашым сябрам і аднадумцам, якія робяць вельмі шмат, каб развеяць розныя міфы аб магчымасцях беларускай альтэрнатыўнаймузыкі» — распавядае гітарыст Зміцер Копаць.

«Ужо запісана 40% матэрыяла. Зараз мы працуем над аранжыроўкамі зусім новых трэкаў. Як толькі ўсе будзе падрыхтавана — адразу запішам у студыі. Я буду вельмі задаволены, калі атрымаецца запісаць дыск не больш за 35–40 хвілін гучання, але без другасных песен. Вельмі важна аб’яднаць усе гэта адзінай сэнсавай канцэпцыяй і надаць альбому „аўтаномную душу“, каб у слухача штосці эмацыйнае заставаласяпасля праслухоўвання. Альбом будзе цалкам беларускамоўны.» — кажа вакалістгурту Кірыл Домніч.

У гурце адбыліся змены — новы басіст і барабаншчык, якія безумоўна дадаюць нешта новае як у гучанне, так і ў музычны матэрыял. Цяперашні склад: Кірыл Домніч — вакал, Дзмітры Копаць — гітара, Кірыл Скарынін -барабаны, Дзмітры Васюк — бас.

Источник: пресс-релиз

Фото: Nastii Korneichik

Группы: Termin X

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com