«Бульбокс-live». Выпуск 2: «Дай Дарогу!», IQ48 і ZM99

Бульбокс

Здымкі другога выпуску праграмы «Бульбокс-live», у якой аб’яднаныя жывы канцэрт і інтэрв`ю з музыкамі, адбудуцца 17 лютага у бары Doodah King. У канцэрце прымуць удзел гурты «Дай Дарогу!», IQ48 і ZM99.

17 лютага, як адзначаюць арганізатары мерапрымства, адразу некалькі нагодаў, каб сустрэцца і паслухаць добрую музыку. У гэты дзень нарадзіліся Джон Траволта, Ёка Оно і Міхаіл Тумеля, у 1386 годзе Ягайла ажаніўся на Ядзвізе, у 1930 годзе быў адкрыты Плутон, а ў 1979 у пустэльні Сахара выпаў снег.

У гэты вечар на сцэну Doodah King выйдуць тры гурты. А ўсё, што будзе адбывацца на сцэне, стане зместам бліжэйшых эфіраў праграмы «Бульбокс».

Берасцейскі панк-гурт «Дай Дарогу!», які сваімі хуліганскімі песнямі сістэматычна становіцца аб'ектам плётак і скандалаў, 17 лютага выступіць з новай акустычнай праграмай. «Здаровыя лосі» IQ48 спецыяльна для «Бульбокс-live» рыхтуюць адмысловыя «разынкі» і некалькі прэм’ер. А ZM99 прадставіць песні, якія ўвойдуць у будучы новы альбом гурта.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Темы: Бульбокс

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com