Гурт «Тлушч» запусціў музычны «Стартап»

Мінскі поп-панк гурт «Тлушч» запісаў дэбютны сінгл «Стартап». Па словах музыкаў, такая назва адпавядае духу часу і адлюстроўвае сучасны стан развіцця маладой каманды.

Гурт «Тлушч» узнік ў жніўні мінулага году на аскепках панк-фармацыі «Завулак Vinny Stigm’ы». Яго ўдзельнікі даўно знаёмыя, гралі ў розных гуртах і, як самі яны адзначаюць, «не першы год ў панк року». Але з новым гуртом сталі граць і новую музыку.

— Як і любому чалавеку, нам крыху боязна крочыць у невядомае. Але весела, — кажа вакаліст і гітарыст Павел Белы. — Паплявалі на рукі, падкасалі рукавы і пачалі ладзіць «Кітайскую тачку з ветразем» (менавіта яна намаляваная на вокладцы нашага дэбютнага запісу). Іншымі словамі, мы сталі разбураць уласныя музычныя стэрэатыпы, дадаючы да панковых матываў чыстыя гітары і клавішы.

Дэбютны рэліз гурта «Тлушч» атрымаў назву «Стартап». У яго ўвайшлі два трэкі — аднайменная «Стартап» і «Расчахляй».

— Назва «Стартап» падаецца нам абсурднай, але яна адпавядае духу часу і гумару усяго таго, што з намі адбываецца, — лічыць Павел Белы. — Сам спеў «Стартап» — выклад нашых ўяўленняў пра паспяховыя каманды пад disco. А трэк «Расчахляй» пра тое, як годы ідуць, гітары прэюць у чахлах, а людзі «абрастаюць караламі».

Планы гурта пакуль дакладна не акрэсленыя. «Мы хочам файна бавіць час і весяліць слухачоў», — адзначаюць музыкі. У бліжэйшы час гурт выступіць на некалькіх канцэртах: у баранавіцкім ДКТ (2 лютага), а таксама ў мінскіх Rocker Bar (9 сакавіка) і Alex’s Club (17 сакавіка). Сёння «Тлушч» прэзентует сінгл «Стартап» і дасць інтэрвію ў эфіры «Радыё Мінск».

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 5
  • Melaman:

    Лепш бы адразу «Сатрап», але музыка дзеля палітычных жартаў занадта схэматычная. Пакуль гэта толькі някепская заяўка на будучыню. Ня дзівіціь…

  • plut:

    Melaman, ты о чем вообще?

  • Злобный критик:

    с таким названием впору быть почиталем творчества и продвигателем идей Ивана Николаевича Туриста, а так просто как группа Розетки или как их там…попсового разлива с гитарами на перевес….

  • Мне нравится. Приятный рокешник с клавишами.