Гурт AMAROKA зьняў рамантычна-эратычны кліп

Гурт AMAROKA прэзэнтаваў на сайце Generation.by рамантычна-эратычны кліп на песьню «Budź ščaślivaj».

Відэа на «Budź ščaślivaj» — гэта ўжо другая песьня з міні-альбому «Puls» 2011-га году, на якую кліпмэйкер Аляксандар Крупіна і яго студыя «КАПКАНFilm» здымаюць кліп для AMAROKA. Першы прафэсійны кліп гурта быў зроблены на песьню «Puls».

Перад здымкамі новага кліпа мы ў нашай суполцы зрабілі апытанку: «Што лепей рабіць пад нашу музыку?» І большасьць людзей прагаласавала за варынт — займацца каханьнем, — распавядае лідэр гурта Зьміцер Афанасенка. — Таму гэта нас натхніла на такі просты сюжэт для кліпа, дзе мы паспрабавалі спалучыць музыку й каханьне, каханьне й музыку. Здымаць жорсткае порна мэтай не было, таму намагаліся паказаць менавіта вір пачуцьцяў і жарсьць. А ці атрымалася, гэта ўжо няхай будзе вырашаць глядач! Таму цяпер заклікаем усіх займацца каханьнем пад нашыя песьні, а ўражаньнямі дзяліцца з намі.

Зараз AMAROKA актыўна запісвае новы альбом, які будзе складацца з 12 новых песень, прэзэнтаваць якія гурт плянуе ў красавіку. Паралельна ідзе падрыхтоўка фільму з канцэртных і дакумэнтальных матэрыялаў, а таксама з гастроляў гурта па Беларусі і за мяжою.

Источник: Generation.by

Группы:

Комментарии: 1
  • Крылофф И.А.:

    Сэкс у гальштуку — гэта сапраўды 16+, але кліп рэальна прымушае задумацца: а хто ж гэта ў ролі пазыцыі зьнізу? І саму песьню варта б упрыгожыць нейкім лямантуючым солё, бо схаваная ў матэрыяле энэргнтыка чамусьці не прарываецца навонкі.