1

Гурт «Верасень» запісаў блюз на беларускі манер

Верасень

Гурт «Верасень» прадстаўляе на Ultra-Music новую кампазіцыю «Халодны блюз». Калектыў грае ў стылі «інтэлектуальны рок», але блюзавыя матывы, як сведчыць назва песні, прыйшліся музыкам даспадобы.

Праўда, блюз Вольгі Акуліч, вакалісткі, аўтаркі песень і кіраўніцы «Верасня», мае не традыцыйны афраамерыканскі, а мясцовы — беларускі — акцэнт. Важным для музыкаў было перадаць своеасаблівы, шчымлівы блюзавы настрой, а не вытрымаць фармальныя патрабаванні жанру. Хаця музыканты і падрыхтавалі адмысловую праграму супольна з блюзмэнам Дзянісам Балахонавым, які, дарэчы, прыняў удзел у запісе гэтага трэка.

Гурт «Верасень» мае ў актыве некалькі кружэлак і вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Адзін з апошніх запамінальных выступаў — у якасці запрошаных гасцей на полацкім фэсце Live in Rock у снежні 2012-га, поруч са знакамітым «Палацам». Цяпер гурт «Верасень» займаецца студыйнай працай і рыхтуе новы альбом. «Халодны блюз» — першы трэк, прадстаўлены ўвазе слухачоў.

«Магчыма, насамрэч, мы маем перад сабой бездапаможную самадзейную творчасць. Або новы хіт, — кажа Вольга Акуліч. — Магчыма, мы не скажам новае слова і не скаланем увесь сусвет. Але, можа, для нейкага асобнага чалавека гэты набор гукаў і літар стане тым, што будзе адпавядаць яго думкам і пачуццям менавіта тут і цяпер. Мы запісалі. Хто захоча — пачуе. Дзякуй!»

Бліжэйшы канцэрт гурта «Верасень» адбудзецца 19 лютага ў кавярні-клубе «Лісіная нара».

Автор: Віка Трэнас

Группы: Верасень

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Вікторыя
    0

    Запрашаем усіх цікаўных на старонку гурта "Верасень" у фэйсбуку: http://www.facebook.com/pages/Werasen/251264201668025
    Тут можна знайсці актуальныя навіны, паглядзець відэа з выступленняў калектыва і ўвогуле далучыцца да беларускай гітарнай музыкі.