Клясыка літаратуры ў шумавым прачытаньні

Беларускі нэт-лэйбл HAZE распачаў масштабны праект «Sound Interpretations». «Гукавыя інтэрпрэтацыі» ставіць за мэту музычнае пераасэнсаваньне сусьветнае літаратурнае спадчыны ХХ стагодзьдзя.

Праект «Гукавыя інтрэпрытацыі» штомесяц выдае зборнікі, прысьвечаныя аднаму з тузіну самых выбітных пісьменьнікаў найноўшае гісторыі.

— Мы спрабуем перакласьці літаратурны тэкст у гукавы, — кажа ініцыятара праекту і кіраўнік лэйблу HAZE Зьміцер Плян. — Стылістыку можна вызначыць як «эксперыментальная электроніка, канкрэтная музыка, эмбіент, нойз.

Ужо пабачылі сьвет выпускі паводле твораў Джэймса Джойса, Альбэрта Камю, Вільяма Гібсана, Хуліё Картасара, Стывэна Кінга.

— Свае інтэрпрэтацыі прадстаўляюць ня толькі беларускія майстры гуку, — распавядае Зьміцер Плян. — Напрыклад, у рэлізе, прысьвечаным Джэймсу Джойсу, удзельнічалі айчынныя нойзэры Aortha, Kritchev vs. Ban, Spit it Out, My Last Sedatives, Generation Skweee і RoomDark, а таксама электроншчыкі з ЗША, Нямеччыны, Славакіі, Мэксыкі ды Вялікабрытаніі.

«Sound Interpretations» — адкрыты праект. Лэйбл адбірае ўдзельнікаў суб’ектыўна «згодна з музычнай вартасьцю й ступеньню паглыбленьня ў сьвет канкрэтнага аўтара». А ў тузін абраных пісьменьнікаў увайшлі тыя, хто паўплываў на развіцьце грамадзтва па ўсім сьвеце. «З гэтае прычыны, нажаль, там няма ніводнага беларуса», — тлумачыць Зьміцер.

Для чарговага рэлізу лэйбл прымае трэкі, натхнёныя творчасьцю Артура Конан Дойля. Наступныя выпускі плянуецца зрабіць паводле Джэка Керуака, Вірджыніі Вульф, Эрнэста Хэмінгуэя, Самуэля Бэкета й Антуана дэ Сэнт-Экзюперы.

Азнаёміцца з выпускамі праекта «Sound Interpretations» можна на сайце лэйбла.

Автор: Вольга Сямашка

Темы:

Комментарии: 1