9

Martin S. выпусціў альбом рэміксаў

Martin S.

Гурт Martin S. да свайго першага дня народзінаў падрыхтаваў сюрпрыз для прыхільнікаў: альбом рэміксаў на свой дэбютны паўнафарматны альбом.

— Яшчэ падчас рэлізаў каляровык АР да нас сталі звяртацца электронныя музыкі з прапановай зрабіць рэмікс на тую-сюю песню, — распавядае лідэр гурта Уладзімір Боська. — Нам гэта было цікава, але мы вырашылі не спяшацца і для пачатку прадставіць сам альбом.

Пасля рэлізу паўнафаматніка, музыкі Martin S. зразумелі, што прапановаў сабралася дастаткова, каб зрабіць нешта большае, чым проста асобныя рэміксы. Яны прапанавалі яшчэ некалькім DJ’ям і электроншчыкам разабраць астатнія песні і паспрабаваць заміксаваць іх.

— Калі праца падыходзіла да завяршэння і мы ўжо чулі канчатковыя варыянты, мы зразумелі, што будзе файна: часам у музыкаў атрымалася не проста заміксаваць песні, але і зрабіць з іх самастойныя трэкі, — кажа Уладзімір.

Альбом «Martin S. Rmx» змяшчае 10 рэміксаў на 10 альбомных песень.

— Цікава атрымалася і тое, што ўсе песні заміксаваныя у сваім стыле. Нам, як людзям, што так падрабязна не разбіраюцца ва ўсіх хітраспляценнях электроншчыны, было вельмі цікава даведацца чым адрозніваецца напрыклад глітч ад біг-біта. Таму мы вырашылі зрабіць невялічкую аглядную экскурсія па альбому. У архіве вы знойдзеце не толькі рэміксы, але і інфармацыю пра музыкаў, што міксавалі песні і караценькую даведку пра стыль. Такім чынам вы зможаце дапоўніць свае веды яшчэ і ў гэтым, як гэта рабілі мы падчас працы над альбомам, — дадаюць музыкі.

Спампаваць альбом рэміксаў, як і альбом-арыгінал можна на сайце гурта.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Martin S

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • арсень
    0

    Проста файна!

  • Злобный критик
    0

    сначала гитарные ремиксы а потом альбом . А хто слушает это лауно?

  • What is it - "выпусціў альбом"? Дзе можна памацаць гэты выпуск? Хутчэй, гэта проста "ўпуск" віртуальнага сучаснага інфа-блуда. Вызваляйцеся ад віртуальных фікцыяў, бо яны не заменяць real life. У дадзеным выпадку бачу: запіс ёсць, выданьня няма. Дык навошта пісаць пра "выпуск"?

    • Привет, 21 век!

      • Ніякае ХХІ ст. не адменіць трапных азначэньняў: калі гурт бясплатна выкладае свой прадукт у даступныя рэсурсы - г.зн. "бясплатна выкладае", а не выдае альбом. Напрыклад, гурт "Re1ikt" таксама выклаў свой альбом "Рэкі прабілі лёд" у сеціве (для бамжоў і дзеля азнаямленьня астатніх), але пры тым ВЫДАЎ яго на кампактах ажно 2 разы за год прамысловымі тыражамі. Дык "Martin S" выдаў ці выклаў? Мяркую, апошняе. А гэта нават сьціплей за творчы чын розных самвыдатаў кшталту "Стокс", якія нарэзваюць свае альбомы для сяброў на кампе.

        • Выпустил=записал, выпустил=выложил, выпустил=издал, издал!=выложил. Раз уж про терминологию вы.

          Что касается носителей: это сейчас такой же атрибут, как толстовка с логотипом группы, т,е. сувенир на память. Приятно иметь диск хорошей группы, да. Но заработать на издании дисков нельзя. С итоговым доходом "бакс с компакта" и с максимальным тиражами в РБ до тысячи экземпляров (в самом лучшем случае), хорошо если покроешь запись пары песен.

          • Я ж і кажу пра лёгіку бамжа: якая розьніца - купіў сабе піражок, стырыў або дастаў выкінуты з сьметніцы. Тут вынік адзін: купіў=стырыў=даеў, але наеўся. Не кажыце, што гэта галоўная прыкмета ХХІ стагодзьдзя. Што датычыць "выносителей", дык у ЛЮДЗЕЙ іншыя крытэры і арыентыры. Нездары (якім "нельзя заработать на издании дисков") заўжды скардзяцца на "пранырлівасць" талентаў (якім гэта ўдаецца нават праз "чужыя фарматы" і "чорныя сьпісы БНФ-рока").

        • буквоед
          0

          ну давайте побуквоедствуем. выпустил? несомненно. издал? нет. выпустить можно хоть в воздух. издать - на физ. носителе. приводите в пример реликт? ок. "Martin S" тоже дебютник издали, я его трогал, в магазинах одно время видел. уж не знаю как он там расходится, но судя по акцизам на упаковке, думаю что не самопал. а ремиксы по мне так и как-то глупо на дисках делать. вам нечего делать? троллинг - смысл вашей жизни? ну ок, че. кому что.