Гурт «Мутнаевока» зняў «студыйны» кліп

Гурт «Мутнаевока» зняў кліп на песню «Страціўшы магчымасць» і прэзентуе яго на Ultra-Music. Трэк ужо быў прадстаўлены слухачам на ЕР «Ліхаманка» у якасці дэма і выконваўся пад акустычную гітару.

Ідэя сыграць яе ўсім гуртом прыйшла да музыкаў падчас выступу на вуліцы Карла Маркса ўлетку 2012 года. Далей песня была запісана так, як яна выконваецца на канцэртах.

— Кліп не навязывае ніякіх ідэй, — кажа лідэр гурта Яўген Змушка. — Мы проста гралі ў студыі і здымалі працэс на камеру, каб больш-менш зацікаўлены глядач меў магцымасць папрысутнічаць разам з намі, пазнаёміцца бліжэй. Бардаўская аранжыроўка песні не гаворыць аб тым, што калектыў збіраецца рухацца у такім накірунку, проста гэта адзін з крышталікаў творчага калейдаскопу «Мутнаевока».

Бліжэйшы выступ гурта адбудзецца 22 сакавіка у клубе «Цэнтр» у межах праекту «Бульбокс-LIVE», дзе музыкі выступяць разам з «Дай Дарогу!» і ZM99. А напрыканцы красавіка адбудзецца сольны канцэрт у нетрадыцыйнай для гурта форме гучання.

Автор: / Ultra-Music

Фото: Денис Зеленко

Группы:

Комментарии: 16
  • Skim:

    Стылёвы вытвор, хлопцы! Thank you xery much!!! Значна лепш за вэрсыю Live in «RE:PUBLIC» гэтай песьні. Дый юзэраў тут ужо ў пяць разоў болей. Так трымаць!

  • vovansystems:

    встраивание видео запрещено пользователем

    Гурт «Мутнаевока» зьняў зь ёцьюба «студыйны» кліп

    • Skim:

      Гурт «Мутнаевока» разьмясьціў на «ю-тубе» «студыйны» кліп, як дыктуе здаровым людзям лёгіка.

      • vovansystems:

        цікава б было азнаёміцца з гэтай вычварэнскай лёгікай, якая апраўдвае нязручнасьць прагляду кліпа карысталінікамі :)

  • Виля Климкин:

    Видимо переснять решили

  • мп4:

    Все на флэшки перешли.

  • Skim:

    Калі націснуць на экране пімпачку «YouTube» замест «Play» стварае камусьці невырашальныя праблемы, тады трэба біцца галавой аб сьценку і плакаць. Ці мо ўсё ж націснуць патрэбную пімпачку. Усё працуе лёгка і ідэальна.

    • vovansystems:

      я не сьцяджаю аб невырашальнасьці створаных праблем, я проста цікаўлюся мэтамі, якія мусяць быць дасягнутыя праз стварэньне мне, як карыстальніку, маленькіх нязручнасьцяў. насамрэч мне складана уявіць дзеля чаго так было зроблена — мо падкажаце? :)

      • Skim:

        Адна з прычын, якую падказвае ўласны досьвед, сюжэты, дзе «встраивание видео НЕ запрещено пользователем», вельмі лёгка можа апынуцца на ўсялякіх сумніўных сайтах, а тут — даступнасць захоўваецца, але йдзе татальная прывязка толькі да «YouTube». Шукаў неяк свой гурт праз Google, дык знайшоў столькі сайтаў вясёлых карцінак, што не ўяўляў такой колькасьці, і ўсюды мае хлопцы. І хоць што ні робіцца, ўсё да лепшага (на статыстыку гэта добра ўплывае), але некаму, бачце, такое не падабаецца. І маюць на тое права.

  • Філ Антроп:

    Дарэчы, доўга не мог прыгадаць, адкуль здаецца знаёмым настрой музыкі, аж вось паставіў на плэер CD «Ballads & Blues» Gary Moore, і ўсё стала зразумелым. Малайцы, «Мутнае вока». Маглі б цудоўна разаграваць канцэрты дзядзькі Ґары. Вельмі настраёва ў вас атрымалася. Смачна.

    • Крылофф И.А.:

      А яшчэ нешта накшталт «The Clown» by Peter Green. 80-я гады ў альтэрнатыўным панку цудоўна інтэрпрэтуюцца.

  • Skim:

    Здорава, што паставілі кліп па новай, нават з імем кліпмэйкершы, але новая статыстыка ў дзясяткі разоў меншая. Шкада!

  • Крылофф И.А.:

    Пакуль Цыбулевіч схіляў у Паўднёва-Ўсходнюю Азію, нават тэлевізар вырашыў паказаць, што яшчэ патрэбны на нешта: 20 сакавіка ў 07.55 канал ОНТ расказаў пра гэты кліп у аглядзе музычных навінаў, і нават паказаў фрагмэнты. І маглі ж быць нармальнай краінай, а не змагарамі з БНФ-рокам.

  • Skim:

    А Белдзяржакадэмія мастацтваў зьняла пра «МутнаеВока» фільм (10 хвілін), услацца можна. Асабліва фраза пра тыя завоблачныя часіны, калі «беларускі рок дагоніць амэрыканскі, ангельскі і нават расейскі». Я б гэтым студэнтам камэры з рук паабрываў, бо мараць, што «і золата калі-небудзь стане мяккім, як глаўно». І ні слова, што краіна сядзіць пад чужынскім наглядам, нават старшыню калгасу сабе абраць ня можа, усё гатовенькага падсоўваюць.