1

Akute назвалі праграму ў гонар Ulis

12 красавіка Akute прадставяць у Мінску новую канцэртную праграму, якая атрымала назву «Як на далоні». У ёй музыкі абяцаюць паказаць некалькі цалкам новых песень з будучага альбома.

Удзельнікі гурта раней неаднаразова выказвалі сваю павагу да творчасці Ulis у інтэрв’ю, але ў лютым вырашылі пайсці далей — на ўзнагародах Ultra-Music Awards, дзе Akute перамаглі ў намінацыі «Гурт году», яны выканалі сваю версію песні «Як на далоні». Гэта першы кавер у рэпертуары магілёўскага трыа і менавіта ён даў назву канцэртнай праграме.

— Для мяне Ulis з альбомам «Танцы на даху» ў свой час быў выбухам — я заслухаў касету да дзірак і дагэтуль я лічу яго адным з галоўных эталонаў сучаснай беларускай музыкі, які нашмат апярэдзіў свой час. Гэта сапраўдны рок — псіхадэлічны, нярвовы і вельмі змястоўны па тэкстах, вельмі блізкі нам па духу і сэнсу. Сваім крокам мы жадаем нагадаць людзям пра гэты выбітны гурт, — распавёў бас-гітарыст Akute Раман Жыгараў.

У межах праграмы адбудзецца прэм’ера некалькіх песень з будучага альбома, працу над якім музыкі распачалі на пачатку года. У студыі запісана ўжо тры песні, ідзе праца над звядзеннем. Папярэдні альбом гурта «Nie isnuje» быў выдадзены год таму.

— Матэрыялу пакуль што прыкладна на палову альбома. Мы нікуды не спяшаемся, бо наша мэта зрабіць альбом, які будзе крокам наперад. Запіс, як і ў мінулыя разы, робім у Магілёве, звядзенне спрабуем рабіць у Кіеве. Але пра нейкія вынікі пакуль казаць рана. Таму пакуль што новыя песні можна будзе пачуць толькі на канцэртах, — тлумачаць музыкі.

Источник: пресс-релиз

Группы: Akute, ULIS

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Трэці трэк з трэцяга альбому ("Танцы на даху", 1993). Плёткай абуха не перашыбеш, бо альбом той - лебядзіная песьня раньняга "Уліса", калі нават Фэлікс яшчэ ня зьехаў у Канаду, але зь цікавасьцю дачакаўся б студыйнай вэрсыі кавэру. Мо таксама будзе трэцім трэкам трэцяга альбому?