10

Панк-аркестр ад гурта «Кашлаты Вох»

Скачать
Кашлаты Вох «Пазаўчора»

Мінскі фольк-панк гурт «Кашлаты Вох» прэзентуе на Ultra-Music дэбютны паўнафарматны альбом «Пазаўчора» — вынік трохгадовай студыйнай працы гурта.

— Альбом пачалі запісваць увосень 2010 года. Але студыя, з якой мы супрацоўнічалі, на пэўны час «дала дуба», — распавядаюць музыкі. — У выніку вырашылі пісацца ў гукарэжысёра Ігара Плевіна на студыі ОСМОС, бо мелі ўжо добры досвед, калі запісалі там кавер для трыб’юта Neuro Dubel увесну 2010 года. Дайшлі да студыі адразу пасля «Басоў» у 2011 годзе. Былі п’яныя і вясёлыя, радаваліся, што зараз за тыдзень-два ўсё запішам і станем тлустымі, багатымі і знакамітымі.

Але спадзяванні не спраўдзіліся, і ў пошуках добрага гучання музыкі шматкроць перапісвалі свае партыі. Такім чынам, праца над альбомам зацягнулася на некалькі гадоў.

— Мы імкнуліся стварыць злобны гук у сваім разуменні, накладвалі дублі на розных прымочках, дапісвалі бэк-партыі, дурэлі як толькі маглі. Бо раз альбом студыйны, дык хай ужо на ім будзе эфект панк-аркестра, — распавядае адзін з вакалістаў і дудароў гурта Васіль Саковіч. — Дуду перапісвалі толькі аднойчы. Затое з голасам было сапраўднае катаванне: сарваныя глоткі, выпітыя галоны кефіра і ражанкі, надарваныя ад смеху жываты і пагрызеныя пазногці.

У альбом увайшлі 10 трэкаў, якія добра вядомы слухачам гурта «Кашлаты Вох». Сярод іх песні «13» і «Машыны», якія для альбома былі перапісаны, па словах музыкаў, «з асаблівым цынізмам».

— Агульнай ідэі ў альбоме няма, бо падчас яго запісу ў нашых мазгах адбываліся змены гэтых самых ідэй. Некаторыя рэчы былі зробленыя, калі мы яшчэ толькі пакінулі акустыку і перайшлі да «цяжкога» варыянту, — кажа іншы вакаліст і дудар Вячка Красулін. — Новыя рэчы, такія, як «Заход», — гэта ўжо іншы шлях. Гэтая песня — своеасаблівы мост у будучыню.

Музыкі адзначаюць, што захавалі пераважна фолькавае гучанне альбому, каб вытрымаць яго ў адным стылі. Але ўжо зараз хапае матэрыялу на больш «сацыяльныя» тэмы, які гурт пакіне да наступных запісаў.

— Пачыналі мы яшчэ ў 2007 годзе з фальклорнага матэрыялу, але спецыяльна надавалі яму агрэсіі, панкушнасці. Рэпетавалі то на вуліцы, то дома, час ад часу выступалі на ўсялякіх тэматычных канцэртах і рыцарскіх фэстах, — распавядае Васіль Саковіч. — Праз год, так сталася, мы прыпынілі сваю творчасць, а потым сабраліся ўжо іншым складам. І ў галаве панаваў ужо іншы вецер. Вырашылі граць фольк-панк у больш-менш класічным разуменні. А назву пакінулі. Добрая назва. Выдатная.

Зараз гурт выйшаў у фінал беларускага адбору на фестываль Emergenza, які пройдзе ў траўні. Прыкладна ў гэты ж час адбудзецца канцэртная прэзентацыя альбома. Спецыяльна да канцэрту гурт плануе зрабіць наклад дыскаў альбому «Пазаўчора».

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Кашлаты Вох

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Вох які кашлаты альбомчык. Спадзяюся, будзе і на CD. Чакайма!

  • набуду кампакт проста для калекцыі (8

  • вообще не люблю фолк,но в данном случае мне понравилось,довольно интересно

  • Хорошо. И не потому хорошо, что не чужие люди играют в группе, а потому, что просто хорошо. Очень ровная, правильная программа. Не грузит, звучит позитивно. На мой разум я бы вдвое уплотнил звук, студийные возможности это позволяют. А так, звучит как хорошо записанный концерт. По "Заходу" можно судить, что ребята где-то в эту сторону (уплотнения звука) и движутся. Мировой опыт подсказывает, что надо обращаться при записи к услугам саунд продюсеров, тех кто в любой студии правильно накрутит ручки, подскажет, научит, поможет. Запись материала - это самый важный вопрос в продвижении группы. Хороший материал двигает себя сам.

    • Цудоўна! І не таму цудоўна, што звыкла, а таму, што нечакана. Вячка Красулін пераконваў, што гэта будзе не мэдыевал-панк, а якраз ён і выйшаў. Пара сяброў мне тэлефанавалі: што за фігня - дабротны панк-рок, але сыграны на такіх інструмэнтах, што трындзец. Ім, пэўна, хацелася банальнай копіі з "Клэш" ці "Сэкс-пістолз", а атрымалі нешта неверагоднае. І няўцям ім, што народ цягнецца да незвычайнага. "Кашлаты вох" татальна незвычайны. І на слых вабны. Але пакуль яшчэ ня чуў на нармальных тропалосных калюмнах той гук. Ждзёмз!

  • Крутая Плыта. Невялічкі кавалак гісторыі Вохаў .... Песьні годныя і хоць і пазаўчорашнія ўсяроўна вартыя таго каб быць задакумэнтаванымі. А заход гэта ўвогуле не заход а усход можна пачуць як прачынаецца і пазіхае пакойны Сальвадор Далі каб яго ))))))))

    • Byvajut Vžyzdni
      -2

      Спадары Shevchenko і Shauchenka, хто з вас прафф, хто з вас лефф, але першы касіт пад здрадлівага украінца, а другі ціпа пад нармальнага, з якім і пагаварыць можна. Міжволі згадаеш "Дзьве душы" Гарэцкага.

  • "Заход" вельмі падабаецца, таксама Брат сястру хоча забіці, і Дунаю, і Удавец, і Машыны,
    і Рэклама

  • Все круто .
    Мне очень нравится )