Experty.by шукаюць маладых крытыкаў

27 сакавіка пры падтрымцы інтэрнэт-правайдэра «Атлант Тэлекам» адбудуцца пятыя ўзнагароды Experty.by, якія традыцыйна назавуць лепшыя беларускія альбомы году па меркаванні айчынных і замежных крытыкаў. Хутка адзначыць сваё 5-годдзе і сам сайт, таму аўтары праекта абвесцілі пра будучую змену складу штатных экспертаў.

Праект быў заснаваны ў 2008 годзе Змітром Безкаравайным, Сяргеем Будкіным, Алегам Клімавым і Дзмітрыем Падбярэзскім для сістэматчнага апісання беларускіх альбомаў. Кожны з іх рэцэнзуе і ацэньвае ўсе разглядаемыя дыскі. За апошнія 5 год гэтыя аўтары апублікавалі агляды 358 прац айчынных музыкаў (больш за 200 з іх на сайце можна яшчэ і паслухаць).

У працы Experty.by таксама бярэ ўдзел шэраг экспертаў з Беларусі, а таксма вядомыя крытыкі з суседніх краін, у тым ліку Арцемі Троіцкі, Аляксандар Гарбачоў («Афіша», Расія), Роберт Санкоўскі («Gazeta Wyborcza», Польшча), Рамунас Зілніс («Lietuvos Rytas», Літва). Персанальны склад экспертаў паступова змяняўся, за выключэннем штатных. Але гэтым разам аднаўленне закране і іх.

— За пяць гадоў у краіне з’явілася цэлая плеяда маладых музыкаў, якая ўжо запісала шмат цікавых альбомаў. Ім у спіну дыхаюць іншыя, яшчэ маладзейшыя. Мы бачым неабходнасць з’яўлення маладых імёнаў і па іншы бок барыкад — сярод крытыкаў, — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце Experty.by.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюць маладых людзей 20–30 гадоў са сваім меркаваннем, гатовых (як і самі аўтары праекта) працаваць за ідэю, аглядаючы каля 50 беларускіх альбомаў на год. Прапановы трэба дасылаць на рэдакцыйную скрыню [email protected].

У гэтым годзе фаварытамі ўзнагарод Experty.by з’яўляюцца працы адразу пяці артыстаў: гуртоў «Палац», «Серебряная свадьба», Akute, Clover Club і Змітра Вайцюшкевіча.

Источник: пресс-релиз

Темы:

Комментарии: 2
  • Рапер:

    працаваць за ідэю

    вот у нас всё так. ну удачи.

  • Злобный критик:

    таке понимэ 19 лет не катит… подождемс..(с)