«Верасень»: пяшчота без «цукровага сіропу» і драйв без гістэрыкі

Пабачыў свет новы альбом рок-гурта «Верасень» пад назвай «Караблі». Эксклюзіўная прэзентацыя рэлізу толькі на Ultra-Music.

У кружэлку ўвайшло 9 беларускамоўных кампазіцый, а таксама бонус — песня «Этот вечер, это вино» — саўндтрэк да кароткаметражнага камедыйнага фільма «Вяселля не будзе» (сцэнар Дзіяна Балыка, рэжысура Вольга Акуліч).

Па словах музыкаў гурта, кожная песня альбому «Караблі» — маленькая гісторыя, якая пасля напісання і запісу пачынае сваё жыццё, непадуладнае аўтарам ды выканаўцам.

— Мне здаецца, нам удалося данесці да слухача крыху пяшчоты без «цукровага сіропу» і дадаць драйва без гістэрыкі, — распавядае вакалістка гурта Вольга Акуліч. — Мы не абмяжоўваем сябе ў стылёвых пошуках. Але гітарная музыка і рок у класічным разуменні былі для нас актуальнымі заўсёды. Мы пішам песні, над якімі можна было б задумацца. Таму гэта — інтэлектуальны рок.

Пяць трэкаў з альбому былі запісаныя раней і ўвайшлі ў папярэднюю плытку «Другі», яшчэ пяць — абсалютна новыя.

— Канечне, вельмі хацелася б выпусціць цалкам складзены з прэм’ерных песен нечаканы для нашых слухачоў альбом, і гэта яшчэ наперадзе. Пакуль жа «Караблі» — выбранае з нашых выступаў, — адзначае Вольга.

Адной з асаблівасцяў альбому «Караблі» стала ягонае аздабленне. На вокладцы рэлізу — сапраўдная карціна, аўтарства якой належыць украінскаму мастаку Дзмітрыю Смаўзюку.

— Калі запіс быў скончаны, паўстала пытанне пра тое, як назваць новую плытку. Пасля нядоўгіх разваг калегіяльна была прынятая назва, прапанаваная Арцёмам Лабіным, нашым гітарыстам, — «Караблі», — распавядае Вольга Акуліч. — Кружэлка, натуральна, патрабавала аздаблення. Але ж як яны выглядаюць, тыя самыя мае караблі? Я паспрабавала ўявіць сабе іх, і калі ў інтэрнэце выпадкова натрапіла на карціну, рэальную (!), але настолькі эстэтычна адпаведную, як быццам бы бачыла яе ў сне раней, зразумела: гэта і ёсць той самы вобраз! Яе аўтар адгукнуўся на мой ліст і даў дазвол на выкарыстанне карціны.

«Караблі» — прэзентацыйнае выданне, якое будзе вольна распаўсюджвацца ў інтэрнэце. Невялікі сувенірны наклад плыткі на кампакт-дасках будзе даступны толькі на канцэртах гурта.

У запісе альбома ўзялі ўдзел спявачка Вольга Акуліч, гітарысты Арцём Лабін і Дзяніс Балахонаў, бас-гітарысты Іван Бандацкі, Аляксандр Мішугоў і Фёдар Немцаў, бубначы Мікалай Пахомчык і Аляксей Кулеш, харпер Віталь Валошын. Запіс і звядзенне зрабіў гукарэжысёр Эдуард Іваноў.

Прэзентацыя альбому «Караблі» адбудзецца 31 сакавіка ў паб-клубе «Графіці». Да «Верасня» далучаецца гурт «Вочы» (фолк-ф’южн, Гродна), а таксама спецыяльны госць — драматург і паэтка Дзіяна Балыка.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Верасень «Караблі»

Верасень «Караблі»

Скачать альбом

Комментарии: 8
  • Set:

    Блюз неплохой во всех планах, но вокал почему-то очень раздражает, вызывает какое-то внутреннее отторжение. Особенно в «Холодном блюзе».

    • Иногда и правда возникает ощущение напряжённости вокала. Однако голос Ольги однозначно запоминается, и это хорошо.

    • san:

      Я считаю что это небольшой косячёк на этапе сведения. Вокал слишком выдвинут вперёд и обособлен. Зато слышно каждое слово )).

  • За такое гук і звядзеньне гукарэжысёры проста б не заплаціў!!

    • Дарэчы, звяртаюся да музыкаў з досведам: як, на ваш погляд, ці варта калетыву і выканаўцу (увогуле, не толькі ўласна «Верасню») увесь час працаваць з адным гукарэжам, на пастаяннай аснове, ці ўсё ж лепей супрацоўнічаць з рознымі? Як складалася менавіта ў вас і ці знайшлі вы «свайго» гукарэжысёра?

      • Алех:

        Да лучще дома на монитор пялицца.

      • Варта шукаць прафесіянала, які б быў зацікаўлены б працы з вамі. А не проста атрабіць 10-15уе за гадзіну і ідзіце вы далей)

      • нейкае странная пытаньне, сама пастаноўка яго. Канешне, лепей працаваць са сваім правераным, даўнім гукарэжысэрам. Ён, як мінімум, ведае вашыя песьні. Працуем са сваім ужо больш за 10 гадоў