Віктар Сямашка й Кумпанія запісалі экалягічны альбом

Інтэрнацыянальны нэт-лэйбал Вlack Square апублікаваў новы альбом духавіка-імправізатара Віктара Сямашкі. Рэліз атрымаў назоў «Біятоп» і зьмяшчае 5 твораў.

Віктар Сямашка «Біятоп»

Усе кампазыцыі альбому былі створаныя цалкам спантанным чынам падчас выступу ў менскай антыкавярні «Дом Фішара». Кумпанію Віктару (духавыя, пэркусія) тады склалі Эрык Арлоў Шымкус (кантрабас), Максім Іўкін (вакал) і Раман Яраш (вялікі барабан). Падчас граньня не выкарыстоўвалася ніякіх загатовак альбо фанаграмаў. Акром жывых інструмэнтаў, ужываліся некаторыя гукавыя апрацоўкі. Таксама запіс, зроблены падчас канцэрту, прайшоў лёгкую рэдактуру, каб адпавядаць фармату альбома.

Вокладка рэлізу аздобленая рознымі жывапіснымі выявамі адна й таго ж возера. Верагодна, яно знаходзіцца недзе на Віцебшчыне. Аўтар малюнкаў — Віктар Сямашка-старэйшы. Датаваць працы варта, хутчэй за ўсё, 70-мі гадамі мінулага стагодзьдзя.

На думку аўтараў, назоў «Біятоп» цалкам адпавядае экалягічнаму, прыроднаму характару атрыманае музыкі. Згодна зь «Вікіпэдыяй», біятоп — гэта участак тэрыторыі з аднароднымі ўмовамі асяродзьдзя, які ўключае паветра, глебу і ваду.

Азнаёміцца зь «Біятопам» можна на сайце лэйбла Вlack Square. Фізычную вэрсію альбома з адмысловым дызайнам можна набыць у кнігарні «ЛогвінаЎ». Бліжэйшы буйны выступ Віктара Сямашкі адбудзецца 25 красавіка ў крэатыўным клястэры МЕ100.

Источник: пресс-релиз

Фото: Анна Юнхова

Группы:

Комментарии: 1
  • Музыка по характеру напоминает те участки земли, которые трудно досягаемые для человека. Это могут быть горы, болота, ущелья, дремучие леса. Резкая переменчивость в звучании не характерна для привычного белорусского пейзажа поле-лес. Поэтому скорее всего данная музыка про незатронутые человеком части природы.